Сваякі чакалі з шостай раніцы, каб зрабіць перадачу журналісту Ігару Ільяшу, але яго не знайшлі
Ігара Ільяша няма ні ў спісах ІЧУ, ні ЦІП на Акрэсціна. Дзе ён цяпер, невядома.
Сваякі Ігара Ільяша з 6:00 стаялі ў чарзе з перадачай, але ў спісах ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна яго няма. Магчыма, яго этапавалі.
Перадачы – гэта яшчэ адна катавальня для затрыманых і іх сваякоў, створаная рэжымам. Перадачу на Акрэсціна прымаюць толькі ў чацвяргі. Але калі не атрымаецца, бо чалавека этапавалі, то прыйдзецца чакаць тыдзень. Бо, напрыклад, у Баранавічах перадачы прымаюць у аўторкі, а ў Жодзіна – у серады.
-
Журналісту «Белсату» Ігару Ільяшу прысудзілі 15 содняў нібыта за ўдзел у пікетаванні 26 кастрычніка.
-
Жонку Ігара Ільяша, Кацярыну Андрэеву, затрымалі 15 лістапада за стрым на плошчы Пераменаў. Ёй выставілі абвінавачанне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
-
24 лістапада Кацярыну Андрэеву праваабаронцы прызналі палітзняволенай.
-
Паводле падлікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, за час выбараў і поствыбарчы перыяд ахвярамі пераследу сталі 390 журналістаў, 77 з якіх прайшлі праз адміністратыўны арышт.