• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты Арцём Лява і Яўген Шапчыц пакараныя вялікімі тэрмінамі арышту

    Кожны атрымаў па 15 сутак арышту. Арцёма Ляву і Яўгена Шапчыца затрымалі 8 лістапада, да суда яны былі ў ізалятары.

    Журналіста Арцёма Ляву суд Першамайскага раёна пакараў 15 суткамі арышту. Гэтае рашэнне вынесла суддзя Першамайскага раённага суда  Анастасія Ляйкоўская.

    Рэжысёру і прадзюсэру Яўгену Шапчыцу — 15 сутак арышту.

    Абодвух асудзілі за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» (арт. 23.34). Суддзя Фрунзенскага суда Мінска Марына Ярохіна прызнала журналіста вінаватым. Яўген быў у ізалятары ў Жодзіна, у дзень суда яго перавезлі на Акрэсціна.

    Сёння судзілі і актора Аляксандра Ждановіча. Абвінавачванне аналагічнае — парушэнне арт. арт. 23.34 КаАП, пакаранне — арышт на 9 сутак. Яго судзіла Марына Ярохіна. Спадар Ждановіч шмат год выконваў ролю Маляваныча ў «Калыханцы» на беларусікм тэлебачанні, у яго творчай спадчыне — больш за чатыры дзесяткі роляў у кіно і тэатры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці