• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фотакор «Новага Часу» Яна Трусіла атрымала 13 сутак арышту

    20-гадовая пазаштатная карэспандэнтка "Новага Часу" Яна Трусіла атрымала ад суддзі Кастрычніцкага суда Мінска Алены Жывіцы 13 сутак адміністрацыйнага арышту.

    Нагадаем, учора Яна была затрыманая падчас працы на Маршы. Яна была адной з трох фотакарэспандэнтаў «Новага Часу», якія працавалі ўчора на акцыі. І усіх трох учора затрымалі.

    Да поздняга вечару Яна знаходзілася ў Кастрычніцкм РУУС, пасля яе перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Калі адбудзецца суд, маці Яны спрабавала высветліць з самага ранку. Яна звярталася і ў канцэлярыю і да памочніка суддзі Жывіцы. Аднак ёй ніхто нічога не паведамляў. То справы яшчэ не прыйшлі, то суду не было і калі будзе не вядома, то вынікаў яшчэ няма.

    І толькі пасля 15‑й гадзіны, пасля настойлівых патрабаванняў маці, у канцэлярыі глянулі ў базу і паведамілі, што Яна атрымала 13 сутак паводле арт. 23.34 і 23.4.

    Пакуль невядомы прысуд яшчэ аднаго фотакора «НЧ» Аляксандра Зяньковіча.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці