• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зміцер Казакевіч адбыў трое сутак пад вартай, але суд па ягоных справах не завершаны

    Суддзя Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 28 кастрычніка  вярнуў у міліцыю на дапрацоўку адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя ў дачыненні да журналіста Змітра Казакевіча.

    Справы журналіста-фрылансера, якога вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыянтам і ў супрацы з замежным СМІ без акрэдытацыі, разглядалася судом у анлайн-рэжыме праз Skype. Разгляд распачаўся роўна за дзесяць хвілін да таго, як сканчаліся 72 гадзіны, цягам якіх абвінавачанага ў адміністрацыйным правапарушэнні можна ўтрымліваць за кратамі да суду.

    Родным і калегам, якія сустракалі журналіста каля СІЗА, ён распавёў, што за паўтары гадзіны да гэтага да яго ў камеру прыйшлі супрацоўнікі Першамайскага РАУС, каб скласці пратаколы для судовай справы.

    Паводле Казакевіча, міліцыянты вельмі спяшаліся, таму інфармацыя ў іх дакументах не адпавядае рэчаіснасці: нібыта 25 кастрычніка падчас акцыі мірнага пратэсту з 14.15 да 16.40 Казакевіч працаваў без акрэдытацыі  ў якасці журналіста на праспекце Фрунзэ, а ўжо ў 16.45 апынуўся на другім краі горада — на  Маскоўскім праспекце, дзе “не падпарадкаваўся законным патрабаванням старэйшага ўчастковага Булыні, адмовіўся прайсці ў службовы аўтамабіль, упіраўся, намагаўся ўцячы”.

    Зміцер кажа, што 25 кастрычніка яго затрымлівалі сямёра невядомых у цывільным, якія не назваліся, не паказалі пасведчанняў, а проста падбеглі да яго, атачылі з усіх бакоў і сказалі: “У нас ёсць да вас пытанні”. Відавочцы таксама сцвярджаюць, што ніякага непадпарадкавання з ягонага боку не было — што ён пайшоў у міліцэйскае аўто спакойна. Сведкі затрымання кажуць, што невядомая відавочна палявалі менавіта на журналіста, бо іншых людзей, якія былі побач, чапаць не сталі.

    Падчас затрымання ў Змітра Казакевіча адабралі мабільны тэлефон — сказалі, што будуць шукаць у ім доказы ягонай незаконнай журналісцкай дзейнасці.

    Два тыдні таму падчас агляду ў яго кватэры міліцыянты забралі ўсю аргтэхніку, неабходную для працы. У перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў  журналіста, які супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”, затрымлівалі  чатыры разы: то нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных масавах мерапрыемствах, то за працу без акрэдытацыі з замежным СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці