Справу супраць журналісткі Марыі Грыц закрылі!
23 кастрычніка 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Суд Заводскага раёна прыняў рашэнне спыніць адміністрацыйную справу супраць журналісткі Марыі Грыц за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП) у сувязі з адсутнасцю факта правапарушэння.
Нагадаем, Марыю Грыц затрымалі падчас асвятлення Жаночага маршу 26 верасня. Журналістка правяла за кратамі трое сутак да суда.
Спачатку яе аштрафавалі на 20 базавых велічыняў за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а потым склалі яшчэ адзін пратакол за нібыта непадпарадкаванне міліцыі. Тады суд адправіў справу на дапрацоўку, а сёння — спыніў.
На дадзены момант у турмах застаюцца журналісты:
Алена Доўнар
Дар’я Спевак
Вадзім Заміроўскі
Усевалад Зарубін
Арцём Маёраў
Алесь Любянчук
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Суполку незалежнага сайта «Медиа-Полесье» ў Facebook абвесцілі экстрэмісцкай
23.05.2024
На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайта Katolik.life
15.07.2024
Расійскі блогер Варламаў стаў вучыць беларускую мову
30.07.2024
Былога рэдактара смаргонскай газеты трэці раз судзілі за «распаўсюд экстрэмізму»
24.04.2024