• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка Алена Доўнар атрымала другі запар арышт на 15 сутак

    23-гадовай журналістцы Алене Доўнар, якая адсядзела 15 сутак і ўчора мусіла выйсці на свабоду, далі яшчэ 15 сутак арышту.

    Алена Доўнар

    Такую інфармацыю паведамілі ў міліцыі родным. Дзе і калі быў суд — невядома. Учора Алену Доўнар прывезлі з СІЗА ў Баранавічах на Акрэсціна, каб правесці новы суд.

    Алена Доўнар была затрыманая ў Мінску 26 верасня падчас «жаночага маршу».  Тады на яе склалі два пратаколы: паводле арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі) і 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Алена была пакараная арыштам на 15 сутак і штрафам у 50 базавых велічынь.

    Атрымліваецца агулам журналістка за кратамі правядзе 30 сутак.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці