Гродна: журналістаў затрымалі на Маршы пенсіянераў
У Гродне сёння адбыўся Марш пенсіянераў. Перад пачаткам гэтай акцыі пратэсту былі затрыманыя журналісты — фотакарэспандэнт БелаПАН Сяргей Людкевіч і журналістка гэтага ж інфармагенцтва Марына Харэвіч.
Тры гадзіны ў журналістаў правяралі дакументы ў Ленінскім РАУСе, пасля чаго адпусцілі.
Супрацоўнікі міліцыі адвезлі журналістаў у РАУС Ленінскага раёна горада.
Журналісты Сяргей Людкевіч і Марына Харэвіч былі апранутыя ў камізэлькі з надпісам “Прэса», мелі з сабою усе дакументы. БелаПАН — беларускае СМІ, яго журналістам не патрэбныя дадатковыя акрэдытацыі для працы падчас акцый пратэсту.
Нагадаем, учора ў Гродне таксама затрымлівалі журналістаў. Людкевіча і Харэвіч адпусцілі без складання пратаколаў праз тры гадзіны. Журналісты не змаглі асвятляць падзеі цалкам.