• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатографа Bobr.by пакаралі арыштам на 7 сутак

    У нядзелю 4 кастрычніка падчас асвятлення мірнага мітынгу ў Бабруйску затрымалі чатырох журналістаў. Цягам гэтага тыдня іх судзяць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

    За кратамі апынуліся карэспандэнты і фатографы трох буйных бабруйскіх выданняў:

    -         Алеся Лацінская, карэспандэнтка гарадскога партала Bobr.by, сябра ГА “БАЖ”,
    —         Марына Маўчанава, карэспандэнтка анлайн-газеты “Бобруйский курьер”, кіраўніца Бабруйскай суполкі ГА “БАЖ”,
    —         Дзяніс Носаў, журналіст, фатограф газеты “Вечерний Бобруйск”, сябра ГА “БАЖ”,
    —         Юры Камісараў, фатограф, супрацоўнічае з парталам Bobr.by.

    Не зважаючы на тое, што журналісты не ўдзельнічалі ў мітынгу, а выконвалі свае прафесійныя абавязкі, на іх склалі пратаколы і да судоў адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання.

    Ноччу пасля затрымання з ІЧУ адвезлі ў лякарню Марыну Маўчанаву — журналістка адчула сябе дрэнна, скардзілася на боль у страўніку. У лякарні высветлілася, што ў жанчыны дрэнныя аналізы і высокі ціск — яе шпіталізавалі. Пакуль невядомая дата суда.

    Алеся Лацінская правяла ў ІЧУ суткі. Там жа над ёй распачаўся суд, але быў перанесены на наступны дзень, 6 кастрычніка. Журналістку адпусцілі на волю. 6 кастрычніка суддзя вярнула справу Алесі ў УУС на дапрацоўку.

    Дзяніса Носава адпусцілі з ІЧУ 7 кастрычніка пасля сканчэння 72 гадзін папярэдняга затрымання. Суд над журналістам адбудзецца ў пятніцу, 9 кастрычніка. 6 кастрычніка дома ў Дзяніса адбыўся вобшук, забралі тэхніку.

    Суд над Юрыем Камісаравым адбыўся 7 кастрычніка ў ІЧУ. Фатографа пакаралі 7 суткамі арышту. На волю калега выйдзе 11 кастрычніка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці