У Магілёве затрыманы Аляксандр Сідарэўскі — яго не выпусцілі з апорнага пункта міліцыі
Журналіст-фрылансер Аляксандр Сідарэўскі, верагодна, быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі пасля таго, як прыйшоў у апорны пункт правапарадку Магілёва.
Журналіста-фрылансера Аляксандра Сідарэўскага выклікалі ў адзін з апорных пунктаў правапарадку Магілёва. Але пасля візіту туды ён не выйшаў на свабоду. Да «апоркі» прыехала маці Сідарэўскага, ёй паведамілі, што Аляксандр будзе дастаўлены ў РУУС Кастрычніцкага раёна Магілёва, а адтуль — у ізалятар часовага ўтрымання.
У жніўні гэтага года Аляксандр Сідарэўскі быў затрыманы. На яго склалалі пратакол быццам бы за ўдзел у масавых акцыях (арт 23.34 КаАП). Суд пакараў журналіста 8 суткамі арышту. Але Аляксандр адбыў толькі трое сутак, яго адпусцілі. Пазней быў складзены пратакол за супрацу з замежным СМІ без акрэдытацыі.