З БТ звольнілася аўтарка праектаў «На кантролі прэзідэнта»
Журналістка Надзея Сербіненка, аўтарка праектаў «На кантролі прэзідэнта», сюжэтаў навін у праграмах «Панарама», «Галоўны эфір» звольнілася з Белтэлерадыёкампаніі.
«Проста стала відавочна, што працягваць з’яўляцца ў эфіры, здымаць сюжэты, запісваць інтэрв’ю са звычайнымі людзьмі па ўсёй краіне ЯК РАНЕЙ больш не атрымаецца.
У выніку з 17 жніўня я пабывала ў самым працяглым адпачынку ў сваім жыцці. Добра ўсё абдумаўшы, праветрыўшы галаву, я вырашыла сысці з БТ. Таму што змяніць нічога не магу, а закрываць вочы і не заўважаць таго, што адбываецца — таксама.
Вядома, гэта няпростае рашэнне. Я прапрацавала 7 гадоў у АТН. Прыйшла яшчэ зялёнай студэнткай журфака, а потым было столькі ўсяго … і добрага ўсё ж болей, чым кепскага», — напісала Надзея ў Instagram.