З’явілася групоўка хакераў за Лукашэнку: яны ўзламалі сайт KYKY і пагражаюць «Кібер Партызанам»
Сёння на старонцы KYKY.org а 17:30 з’явіўся раптоўны тэкст «Вы ўзламаныя».
Унутры быў толькі здымак Лукашэнкі з патаемнай інаўгурацыі. І гукавы файл з такім паведамленнем:
«Мы прыхільнікі Лукашэнкі. Нам вядома аб вашай распрацоўцы сістэмы распазнання асоб, якая дазваляе дэананімізаваць супрацоўнікаў сілавых структур, а таксама аб узломе іх рахункаў. Сілавікі сумленнай працай зараблялі гэтыя грошы, разганяючы натоўп нядбайных пратэстоўцаў, таму мы не прымаем такой агіднасці і хочам аднавіць справядлівасць. Ведайце, «Кібер Партызаны», вы таксама не абаронены! І мы вас не баімся. Да сустрэчы».
Рэдакцыя KYKY.org адзначае, што яны не маюць аніякага дачынення да ініцыятывы «Кібер партызаны», якая вядомая ўзломам старонак і сістэмаў дзяржаўных структураў.