У нядзелю ў Мінску затрыманыя Дзяніс Боршч, Сяргей Казловіч і Мікалай Мамінаў
Падчас асвятлення Маршу справядлівасці ў нядзелю ў Мінску міліцыя затрымала журналіста Дзяніса Баршча і аўтара YouTube-блога «Не по телику» Сяргея Казловіча.
Журналіст Дзяніс Боршч быў затрыманы ў раёне Палаца Незалежнасці, дзе здымаў акцыю. Увечары стала вядома, што журналіста адправілі ў ізалятар у Жодзіна.
21 верасня стала вядома, што затрыманага 20 верасня ў Мінску журналіста Дзяніса Баршча вызвалілі з ізалятара ў Жодзіна. Над ім быў суд, але суддзя адправіў справу на дапрацоўку.
Пра затрыманне аўтара YouTube-блога «Не по телику» Сяргея Казловіча стала вядома позна ўвечары. Сяргей Казловіч звольніўся з дзяржаўнага тэлебачання 10 жніўня 2020 года. У чым яго вінавацяць пакуль невядома.
Таксама ўвечары са сваёй кватэры ў Мінску быў выкрадзены фатограф і дакументаліст, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Мікалай Мамінаў. Дзе ён і ў чым яго вінавацяць, пакуль невядома.