• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік Hoster.by: прырост у нацыянальнай даменнай зоне ў жніўні — мінус 350%

    Кіраўнік кампаніі Hoster.by Сяргей Павалішаў прагназуе, што да канца 2020 года Беларусь адкаціцца ў сферы інфармацыйных тэхналогіяў на пяць гадоў назад. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку. 

     Кіраўнік Hoster.by Павалішаў прагназуе правал IT-краіны

    «Калі сцісла, то прырост у нацыянальнай даменнай зоне ў жніўні — мінус 350% у параўнанні з сярэднім лікам рэгістрацый у месяц. Як сябе адчувае Байнэт? За ўвесь час працы ў гэтай сферы я не памятаю такіх лічбаў», — адзначае спецыяліст.

    Ён адзначае, што IT-кампаніі згортваюць бізнэс у Беларусі, а людзі не пачуваюцца ў бяспецы па-за межамі кватэры. «Гэта катастрофа. Гэта факты, а не меркаванне, і нейтральнага стаўлення да гэтага быць не можа», — заяўляе Павалішаў.

    Па яго словах, сёлета кампанія адмяніла правядзення форуму па па кіраванні інтэрнэтам Belarus IGF 2020. «Прычына — мы не бачым гатоўнасці да дыялогу і не можам гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў. Па вялікім рахунку, мы нават наяўнасць інтэрнэту гарантаваць не можам, каб правесці Форум онлайн», — тлумачыць ён. Павалішаў падкрэслівае, што для форуму галоўнае — дыялог, а беларускія ўлады проста перасталі слухаць апанентаў. 

    «Нарэшце, улічваючы глыбіню крызісу ў краіне, лічым абмеркаванне развіцця інтэрнэту ў такі час папросту неэтычным», — канстатуе ён.

    Кіраўнік Hoster.by падкрэслівае, што для іх кампаніі пераезд у іншую краіну немагчымы, бо кампанія з’яўляецца тэхнічным адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны. «І хоць у дні адключэння інтэрнэту мы недаатрымлівалі да 50% выручкі, нам папросту няма куды з’язджаць, бо Байнэт з сабой не забярэш. Падтрыманне яго працы з’яўляецца нашым прамым абавязкам» як тэхнічнага адміністратара нацыянальнай даменнай зоны. Плюс, у нас 150 000 беларускіх кліентаў. Як ад Стэлы да Палаца спорту. Гэта шмат», — іранізуе ён.

    На рынку хостынгу да канца 2020 года Павалішаў прагназуе скарачэнне на 20%. «Гэта вельмі шмат, IT-краіна адкочваецца назад мінімум на 5 гадоў. Думаю, што толькі для буйных правайдараў падзенне попыту не будзе катастрафічным», — дадае спецыяліст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці