• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Уладзімір Макей прыгразіў замежным СМІ, акрэдытаваным у Беларусі

    Калі Еўрасаюз увядзе санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі, афіцыйны Мінск прыме крокі ў адказ. Яны могуць закрануць замежныя СМІ, акрэдытаваныя ў Беларусі, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

    Уладзімір Макей / СТБ

    Кіраўнік беларускай дыпламатыі адзначыў, што 21 верасня міністры замежных спраў краін-чальцоў Еўразвязу будуць абмяркоўваць пытанне пра санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі. Афіцыйны Мінск, па яго словах, гатовы даць адказ. 

    «Натуральна, у выпадку, калі будуць прынятыя нейкія санкцыйныя меры ў дачыненні да Беларусі, то, думаю, і беларускай дзяржавай будуць прынятыя адпаведныя крокі, звязаныя з унутрыпалітычным функцыянаваннем дзяржаў. Гэта можа датычыць і палітычнай сістэмы, і функцыянавання замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі, і шэрагу іншых крокаў», — цытуе словы Макея тэлеканал СТБ.

    Напярэдадні Еўрапарламент прызнаў Каардынацыйную раду часовым прадстаўніком народа Беларусі і заклікаў замарозіць перавод грошай з ЕС дзяржаўным і кантраляваным дзяржавай арганізацыям Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці