• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Андрэй Мялешка перадаў кнігі і сшыткі Зянона Пазняка ў музей

    Гродзенскі журналіст-фрылансер і сябра ГА "БАЖ" Андрэй Мялешка перадаў скрыню з кнігамі і сшыткамі палітыка, грамадскага дзеяча Зянона Пазняка ў  Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

    Зянон Пазняк, вядомы палітычны беларускі дзеяч, жыў на Гродзеншчыне і вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Суботнікі (Іўеўскі раён). Менавіта з гэтай школы і паходзяць кнігі і сшыткі, па якім вучыўся будучы палітык.

    Кнігі і сшыткі Пазняка некалькі апошніх год захоўваліся ў аграсядзібе «Гасціна», што ў вёсцы Пескі ў Лідскім раёне.

    “Жыхары Беларусі мусяць ведаць сваю гісторыю, а Зянон Пазняк — гэта не толькі палітык, але і вядомы археолаг, фатограф, паэт і пісьменнік, спадчына якога павінна вывучаццаі” – мяркуе Андрэй Мялешка.

    Агулам у Гродзенскі музей было перададзена больш за 50 старых падручнікаў, па якіх вучыўся ў Суботніцкай школе Пазняк. Таксама ў перададзеным зборы каля 20 сшыткаў Занона Пазняка па розных прадметах, а таксама паштоўкі да розных святаў, падпісаныя будучым паличтыкам.

    Пакуль вырашаецца, якім чынам будзе выкарыстаны гэты збор. Магчыма, гэта створаны асобны фонд, як гэта адбылося пасля перадачы ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей спадчыны гродзенскага паэта і сябра ГА «БАЖ» Юрыя Гуменюка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці