• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскія БАЖаўцы правялі сход і паразмаўлялі аб праблемах у прафесійнай дзейнасці

    Сябры ГА “БАЖ” Магілёўшчыны 11 верасня сабраліся разам, каб правесці сход і абмеркаваць надзённыя праблемы.

    Сустрэча ў Магілёве адбылася пасля доўгага перапынку, абумоўленага пандэміяй каранавіруса і поствыбарчай сітуацыяй у краіне, таму тэмаў для абмеркавання хапала. Шэраг сябраў магілёўскай суполкі ГА “БАЖ” патрапілі пад пераслед за сваю журналісцкую дзейнасць, многім давялося пабываць пад арыштам і выплаціць вялізныя штрафы.

    Старшыня суполкі Барыс Вырвіч распавёў бажаўцам, што і зараз прэсінг з боку ўладаў і праваахоўных органаў на сябраў арганізацыі не памяншаецца. Складзены чарговы адміністрацыйны пратакол нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных массавых мерапрыемствах на Алеся Сабалеўскага. Позвы ў міліцыю атрымалі галоўны рэдактар інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён” Зміцер Салаўёў і яго жонка Надзея. Супрацоўнікі міліцыі прыходзілі дахаты да Аляксандра Буракова і Міхася Аршынскага, але не змаглі застаць іх дома. Пад пагрозай штрафаў паводле арт.22.9 КаАП знаходзяцца фрылансеры Аліна Скрабунова і АлесьСідарэўскі, і г. д.

    Магілёўскія бажаўцы выказалі салідарнасць з калегамі, якія знаходзяцца пад ціскам і пераследам. Уладзімір Лапцэвіч паведаміў пра магчымасці псіхалагічнай і іншай дапамогі журналістам, якія патрапілі пад рэпрэсіі і маюць у гэтым неабходнасць.

    Свае прапановы пра тое, як арганізаваць дзейнасць суполкі ў няпросты час, выказалі Алесь Буракоў-старэйшы, Зміцер Салаўёў, Пётр Мігурскі і іншыя. Удзельнікі сходу абмеркавалі надзённыя пытанні дзейнасці суполкі, а таксама правялі збор сродкаў для дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій магілёўскім актывістам.

    Сход адбыўся пры арганізацыйнай падтрымцы рэдакцыі інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці