• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельская міліцыя цынічна пераследуе журналістку Ларысу Шчыракову за прафесійную дзейнасць

    У Гомелі пасля пратэстнага "Маршу адзінства" супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і насілля міліцыя зноў цікавала за незалежнай журналісткай, сябрам ГА "БАЖ" Ларысай Шчыраковай. Увечары 6 верасня міліцэйскі УАЗік зноў да позняга дзяжурыў каля прыватнага дома журналісткі ў прыгарадным пасёлку Перамога.

    «Гэта пераслед і запалохванне за прафесійную дзейнасць. Сябры папярэдзілі мяне пра дзяжурства міліцыянтаў, таму я не ночыла дома. Малалетняга сына даглядала пляменніца. Не хацелася пасля стрыму маршу зноў трапляць у лапы так званых праваахоўнікаў, якія ў парушэнне заканадаўства сталі ўжо хватаць нават мацярок і зачыняць іх прэвентыўна без суда і следства ў ізалятары. І гэта нягледзячы, што маці адны выхоўваюць непаўнагадовых дзяцей», — сказала службе маніторынгу ГА «БАЖ» Ларыса Шчыракова.

    У мінулую нядзелю журналістка асвятляла чарговую шматтысячную мірную акцыю. Прылюдна міліцыянты не хапалі ані пратэстоўцаў, ані журналістаў. Аднак увечары пільнавалі журналістку.

    Перад выходнымі супрацоўнікі Гомельскага РАУС цынічна затрымалі Шчыракову, абвінаваціўшы ў парушэнні закона аб падрыхтоўцы і правядзенні масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34) — за рэпост у сацыяльнай сетцы інфармацыі пра акцыі салідарнасці студэнтаў у Мінску. А калі яна адмовілася здаваць адбіткі пальцаў, дадалі яшчэ абвінавачанне ў непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы.

    Нягледзячы на тое, што Ларыса адна гадуе непаўнагадовае дзіця, да суда яе адправілі за краты ў ІЧУ. У другой палове дня 4 жніўня судзілі без сведак у райаддзеле міліцыі  на выяздным пасяджэнні суда Гомельскага раёна. Суддзя Вольга Фядосава на падставе двух міліцэйскіх пратаколаў пакарала Шчыракову штрафам у памеры 135 рублёў.

    Пасля суда журналістку не вызвалілі адразу з РАУС, каля якога яе чакалі сябры і сваякі, у тым ліку і малалетні сын. За стрым маршу пратэсту 30 жніўня ў фэйсбук тэлеканала «Белсат» участковы інспектар, капітан міліцыі Валерый Окунеў склаў у дачыненні Шчыраковай новы пратакол паводле арт. 22.9 КаАП. Журналістку абвінавацілі гэтым разам ужо не ва ўдзеле ў несанкцыянаваным маршы, а ў парушэнні заканадаўства аб СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці