• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Літоўскія журналісты заклікаюць усе дэмакратычныя краіны аб’яднацца і абараняць беларускіх журналістаў

    Сёння Камітэт па абароне і назіранні за правамі журналістаў Літоўскага саюза журналістаў (LŽS) афіцыйна звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў Літвы з прапановай прыняць актыўныя захады па абароне журналістаў у суседняй Беларусі ад беспадстаўных пераследаў.

    Lithuanian journalists urge all democratic countries to unite and defend Belarussian journalists

     
    Старшыня LŽS Дайнюс Радзевічус падкрэслівае, што бяспека журналістаў афіцыйна абвешчана прыярытэтам знешняй палітыкі Літвы. Літва стала актыўна займацца пытаннямі бяспекі журналістаў на міжнародным узроўні ў 2011 годзе падчас свайго старшынства ў АБСЕ, абраўшы гэта адным з галоўных прыярытэтаў парадку дня.

    «Нашы супольнасці рашуча выказаліся за гэтую ініцыятыву і ўвесь час падтрымліваюць гарантыі бяспекі журналістаў на міжнародным узроўні», — адзначыў Дайнюс Радзевічу ў звароце да МЗС.

    Літоўскія журналісты падкрэсліваюць, што ў апошнія дні журналістаў, якія выконваюць свае прафесійныя абавязкі ў Беларусі, не толькі арыштоўваюць па розных прычынах, але і караюць арыштам ды іншымі мерамі. Гэта не толькі беспадстаўнае абмежаванне іх свабод, але і відавочнае сведчанне таго, што цяперашнія ўлады Беларусі імкнуцца запалохаць асобаў, якія крытычна мысляць і шукаюць аб’ектыўную ісціну — як сярод журналісцкай супольнасці, так і ўсяго грамадства.

    LŽS асабліва занепакоены тым, што цяпер такі лёс напаткаў журналіста Дзяніса Дудзінскага, вядомага беларускага журналіста, вядучага  і акцёра. Падчас прэзідэнцкіх выбараў ён публічна заявіў, што не падтрымлівае ўлады,  таму быў звольнены з беларускага нацыянальнага тэлебачання. Нядаўна Дзяніс Дудзінскі каментаваў падзеі ў Беларусі для літоўскай групы навін TV3, а літоўскія журналісты глядзяць на  Дудзінскага, як свайго калегу. Дудзінскі быў арыштаваны амапаўцамі 2 верасня, сваякі не былі праінфармаваныя пра яго арышт, а на наступны дзень у закрытым рэжыме і без судовай абароны ў судзе ён быў асуджаны на 10 сутак «за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах».

    Камітэт па абароне і назіранні за правамі журналістаў LŽS мяркуе, што такія напады нельга разглядаць як выключна ўнутраную справу Беларусі, але як фундаментальнае парушэнне міжнароднага права.

    Беларусь афіцыйна належыць да большасці міжнародных арганізацый, якія ўстанаўліваюць стандарты і рэкамендацыі адносна таго, якія свабоды і правы павінны быць гарантаваны інфармацыйным СМІ і журналістам. У 2018 годзе ў Вене была створана нефармальная Група сяброў АБСЕ па бяспецы журналістаў, якая аб’яднала намаганні 15 краін АБСЕ. Ініцыятарам стварэння гэтай групы стала Літва пры падтрымцы Францыі і Швецыі.

    У апошнія гады журналісты сутыкаюцца з пераследам за сваю прафесійную дзейнасць, ёсць захады супраць іх жыцця, і нязменна не ўдаецца пакараць злачынствы супраць журналістаў. Пятнаццаць краін далучыліся да Групы сяброў АБСЕ па бяспецы журналістаў, прычым усе яны актыўна ўдзельнічалі ў бяспецы журналістаў: Аўстрыя, Данія, Эстонія, Грэцыя, Вялікабрытанія, Чарнагорыя, Канада, Латвія, Літва, Нідэрланды, Нарвегія, Францыя, Швецыя і Германія.

    Мы мяркуем, што Літва можа ініцыяваць аб’яднаныя дзеянні гэтых краін у абарону журналістаў, якія пераследуюцца ў Беларусі, і вызвалення асоб, зняволеных па палітычных матывах.

    Тэма бяспекі журналістаў была адной з прыярытэтных задач Літвы падчас яе членства ў Савеце Бяспекі ААН у 2014–2015 гадах, калі ініцыяваная Літвой рэзалюцыя Савета бяспекі ААН аб бяспецы рэпарцёраў у зонах канфліктаў была ўхвалена аднагалосна. Бяспека журналістаў таксама з’яўляецца прыярытэтнай тэмай кандыдатуры Літвы ў Савет па правах чалавека ААН у 2022—2024 гг.

    LŽS стварыў свой Камітэт па абароне і маніторынгу правоў журналістаў у 2019 годзе. Цяпер гэты камітэт узначальвае журналіст Дарыус Лукашэвічус, яму дапамагаюць журналісты, якія працуюць у розных літоўскіх СМІ і мясцовасцях па ўсёй краіне: Бірутэ Давыдонітэ, Дайва Грыкшыене, Морта Мікутытэ, Рэгіна Мантвіліене, Рыта Мілютэ, Таўтвідас Венцевічус, Тэадорас Білюнас, Вірджынія Грыгалюнене і Жыдруне Янкаўскайтэ.

    ****

    PRANEŠIMAS SPAUDAI

    2020 09 04

    Lietu­vos žur­nal­is­tai rag­i­na vienytis demokratines šalis ir gin­ti Bal­tarusi­jos žur­nal­is­tus

    Lietu­vos žur­nal­istų sąjun­gos Žur­nal­istų teisių gyn­i­mo ir ste­bėsenos komite­tas šian­di­en ofi­ciali­ai kreipėsi į Lietu­vos užsienio reikalų min­is­ter­i­ją su siū­ly­mu imtis aktyvių veiksmų ginant nuo nepa­grįs­to persekio­ji­mo kenčiančius kaimyn­inės Bal­tarusi­jos žur­nal­is­tus.

    LŽS pirmininkas Dainius Radze­vičius atkreip­ia dėmesį, kad žur­nal­istų saugu­mas ofi­ciali­ai skel­bia­mas kaip svar­bus Lietu­vos užsienio poli­tikos pri­or­ite­tas. Lietu­va į žur­nal­istų saugu­mo sritį tarp­tau­tiniu mas­tu aktyvi­ai įsi­traukė 2011 metais, kai pirmininkav­i­mo ESBO laiko­tarpiu žur­nal­istų saugumą pasirinko kaip vieną iš pri­or­ite­tinių dar­bot­varkės klausimų. „Mūsų ben­druomenės šią ini­ci­atyvą stipri­ai palaikė ir nuo­lat propaguo­ja tarp­tau­tiniu mas­tu žur­nal­istų saugu­mo garan­ti­jas“, — rašte URM dės­to D. Radze­vičius.

    Lietu­vos žur­nal­is­tai atkreip­ia dėmesį, kad šiomis dienomis savo pro­fesinę pareigą Bal­tarusi­jo­je vyk­dan­tys žur­nal­is­tai dėl įvair­ių priežasčių ne tik sulaiko­mi, bet ir baudži­a­mi areš­tu ar kit­o­mis priemonėmis. Tai ne tik nepa­grįs­tai ribo­ja jų laisvę, bet ir yra aki­vaiz­dus įrody­mas, jog dabart­inė Bal­tarusi­jos valdžia siekia įbaug­in­ti kri­tiškai mąs­tančius ir objek­tyvios tiesos ieškančius asme­nis – tiek žur­nal­istų ben­druomenę, tiek ir visą visuomenę. LŽS ypač neram­i­na, kad šiuo metu toks pat liki­mas ištiko ir žur­nal­istą Denisą Dudin­skį. Jis yra gerai žino­mas Bal­tarsjos žur­nal­is­tas, laidų vedė­jas, akto­rius. Prieš prezi­den­to rinkimus jis viešai pareiškė, kad nepalaiko valdžios, todėl buvo išmes­tas iš val­sty­binės Bal­tarusi­jos tele­viz­ijos. Denisas Dudin­skis pas­taruo­ju metu komen­tuo­da­vo Bal­tarusi­jos įvyk­ius Lietu­vo­je veikianči­ai TV3 žini­asklai­dos gru­pei. Todėl D. Dudin­skį Lietu­vos žur­nal­is­tai laiko savo kole­ga. D. Dudin­skis panau­do­jant spe­cial­iąsias pajė­gas buvo sulaiky­tas rugsėjo 2 dieną, apie jo sulaikymą nepraneš­ta artimiesiems, o sekančią dieną jis už akių ir be gyny­bos teisme gavo 10 parų kalėji­mo «už daly­vav­imą nesankcionuo­to­se akci­jose».

    LŽS Žur­nal­istų teisių gyn­i­mo ir ste­bėsenos komite­tas mano, kad tok­ie išpuo­li­ai negali būti verti­na­mi tik kaip Bal­tarusi­jos vidaus reikalas, bet tai yra ir fun­da­men­talus tarp­tautinės teisės pažei­di­mas. Bal­tarusi­ja ofi­ciali­ai prik­lau­so daugeliui tarp­tau­tinių orga­ni­zaci­jų, kurios nus­ta­to stan­dar­tus bei rekomen­daci­jas, kokios laisvės ir teisės turi būti garan­tuo­jamos žini­asklaidai ir žur­nal­is­tams. Kaip žinia, 2018 metais Vieno­je buvo įkur­ta nefor­mali Euro­pos saugu­mo ir ben­dradar­biav­i­mo orga­ni­zaci­jos (ESBO) žur­nal­istų saugu­mo draugų grupė, prie kurios prisi­jungė 15 ESBO šal­ių. Šios grupės įkūrimą ini­ci­ja­vo Lietu­va kar­tu su Prancūz­i­ja ir Švedi­ja. Pas­taraisi­ais metais žur­nal­is­tai patiria persekio­jimą dėl pro­fesinės veik­los kėsi­na­masi į jų gyvybes, vyrau­ja nusikaltimų prieš žur­nal­is­tus nebaudži­a­mu­mas. Prie ESBO žur­nal­istų saugu­mo draugų grupės prisi­jungė 15 šal­ių, aktyvi­ai veikiančių žur­nal­istų saugu­mo sri­ty­je – Aus­tri­ja, Dani­ja, Esti­ja, Graik­i­ja, Jungt­inė Kar­a­lystė, JAV, Juod­kalni­ja, Kana­da, Latvi­ja, Lietu­va, Nyder­landai, Norveg­i­ja, Prancūz­i­ja, Švedi­ja ir Vok­i­eti­ja. Many­tume, kad Lietu­va galėtų ini­ci­juoti ben­drą šių šal­ių veik­lą siekiant apgin­ti Bal­tarusi­jo­je persekio­ja­mus žur­nal­is­tus ir išlaisv­in­ti poli­tini­ais moty­vais įkalin­tus asme­nis.

    Žur­nal­istų saugu­mo tema buvo tarp Lietu­vos pri­or­itetų 2014–2015 metais dirbant JT Saugu­mo Tary­bo­je, kuri vieningai priėmė Lietu­vos ini­ci­aty­va pateik­tą JT Saugu­mo Tary­bos rezoli­u­ci­ją dėl žur­nal­istų apsau­gos kon­flik­tų zonose. Žur­nal­istų saugu­mas taip pat pasirink­tas pri­or­ite­tine Lietu­vos kan­di­datavi­mo į JT Žmo­gaus teisių tary­bą 2022–2024 metais kam­pani­jos tema.

    Žur­nal­istų teisių gyn­i­mo ir ste­bėsenos komitetą LŽS įkūrė 2019 metais. Šiam  komite­tui šiuo metu vadovau­ja žur­nal­is­tas Dar­ius Lukoše­vičius, o jam talk­i­na skirtin­gose žini­asklai­dos priemonėse ir Lietu­vos vietose dirban­tys žur­nal­is­tai Birutė Davi­donytė, Dai­va Grikšienė, Mor­ta Miku­tytė, Regi­na Montvilienė, Rita Mil­iūtė, Tautvy­das Vence­vičius, Teodoras Bil­iū­nas, Vir­gini­ja Gri­gal­iūnienė ir Žydrūnė Jankauskaitė.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці