«Народная Воля» просіць падтрымкі ў чытачоў
На жаль, блакада газеты з боку ўлад працягваецца: па-ранейшаму забаронены доступ як да друкарні, так і да эспедыцыі “Белпошты” і “Белсаюздруку”, якія займаюцца распаўсюджваннем перыядычных выданняў, гаворыцца ў звароце "Народнай Волі" да чытачоў.
Ужо пяты нумар “Народнай Волі” рэдакцыя надрукавала пад Масквой.
«Калі да панядзелка не загарыцца “зялёнае святло” ў Беларусі, то нумар за аўторак з’явіцца толькі пры адной умове — калі на рахунку рэдакцыі будуць фінансавыя сродкі для пералічэння іх расійскай друкарні», — адзначае рэдакцыя.
Выхад кожнага нумара “Народнай Волі” без магчымасці значную частку тыражу рэалізоўваць праз кіёскі нясе рэдакцыі велізарныя страты. Да таго ж трэба яшчэ дадаць немалыя расходы на транспартныя і іншыя паслугі.
Рэдакцыя просіць чытачоў дапамагчы ў выданні газеты.
Вось банкаўскія рэквізіты для пералічэння грошай на падтрымку «Народнай Волі»:
УНП 100961759
р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933
в «Приорбанке» ОАО, ЦБУ 113
BIC: PJCBBY2X
Адрес банка: 220030 г.Мінск, вул.Камсамольская, 13.
Таксама можна грошы пералічыць праз АРІП. Для гэтага трэба зайсці ў сістэму, выбраць «СМІ», потым літару «Н» — «Народная Воля» — «Добровольные взносы» і зрабіць плацеж.
«Адгукніцеся, паважаныя сябры, калі ў Вас ёсць хоць нейкая магчымасць», — просіць рэдакцыя газеты “Народная Воля”.