• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінскі правайдар абвясціў, што будзе блакаваць замежныя DNS

    З 15 верасня ў дзяржаўных установах, падключаных да сеціва праз правайдара "Деловая сеть", абмяжоўваюцца спосабы абыходу блакавання сайтаў. Гэта хаця і маленькі, але яшчэ адзін крок па ўзмацненні кантролю за інфармацыйнай прасторай у Беларусі.

    Спецыяліст, абазнаны ў тэхнічных дэталях, тлумачыць Еўрарадыё, што, ўлічваючы характар блакаванняў інтэрнэту ў мінулыя разы, у іншых правайдараў (з больш-менш значнай кліенцкай базай) усе гэтыя абмежаванні ўжо даўно працуюць. «Цяпер і «Деловую сеть» падагналі ў гэты бок», — робіць выснову наш суразмоўца.

    Тэхналогіі, пра якія ідзе гаворка, могуць быць нацэлены на бяспеку. «Але на гэты конт ёсць сумневы, асабліва ўлічваючы, што так «своечасова» выконваецца загад ААЦ», — працягвае спецыяліст.

    «Деловая сеть» на сваім сайце заяўляе, што яе кліенты — больш за 4100 арганізацый з IT, банкаўскай галіны, рытэйлу, прамысловасці і сферы паслуг.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці