• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародная рэакцыя на масавае пазбаўленне акрэдытацыі журналістаў у Беларусі

    Дыпламатычнае ведамства Еўрасаюза

    «Журналістам мусіць быць дазволена выконваць сваю працу без запалохванняў і бяз штучных адвольных абмежаваньняў з боку ўладаў — такіх, як затрыманне альбо пазбаўленне акрэдытацыі», — заявіў афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпламатычнага ведамства Еўрасаюза Жузэпа Бурэля Петэр Стана.

    «Апошнія абмежаванні незалежных СМІ, у тым ліку замежных журналістаў, якія маюць акрэдытацыю, непрымальныя і ўяўляюць сабой чарговую спробу ўладаў абмежаваць свабодную плынь інфармацыі», — гаворыцца ў заяве. Петэр Стана нагадвае, што свабода СМІ і свабода інфармацыі — гэта ключавыя складнікі кожнага дэмакратычнага грамадства.

    «Замест таго каб запалохваць і перашкаджаць сродкам масавай інфармацыі ў асвятленні падзеяў, уладам варта засяродзіцца на разглядзе і задавальненні патрабаванняў і памкненняў беларускага народа, якія былі выказаныя беспрэцэдэнтна і мірна цягам апошніх некалькіх тыдняў», — сказаў афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпламатычнага ведамства Еўрасаюза.

     

    Заява Амбасады ЗША ў Беларусі

    29 жніўня 2020 года

    Аб неабходнасці спыніць пераслед і затрыманне журналістаў і блакаванне доступу ў Інтэрнэт у Беларусі.

    Мы занепакоеныя працягам пераследу журналістаў, блакаваннем незалежных СМІ і апазіцыйных вэб-сайтаў, перыядычнымі адключэннямі Інтэрнэту і адвольнымі затрыманнямі мірных грамадзян, якія рэалізуюць свае правы на свабоду сходаў і слова.

    Мы заклікаем урад Беларусі праявіць стрыманасць. Як запэўніў намеснік дзяржсакратара Біган падчас свайго выступу ў АБСЕ ў Вене і як мы ўжо заяўлялі раней, Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць да неадкладнага вызвалення несправядліва затрыманых і высвятлення лёсу асоб, зніклых без звестак.

    Мы падтрымліваем беларускі народ у яго імкненні да дэмакратычнай, квітнеючай будучыні і падтрымліваем яго заклік да ўрада Беларусі правесці дэмакратычныя рэформы і паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды. Мы прытрымліваемся нашага доўгатэрміновага абавязацельства падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, а таксама імкненне беларускага народа выбіраць сваіх лідараў і выбіраць свой уласны шлях без знешняга ўмяшання.

     

    Міністэрства замежных справаў Аўстрыі запатрабавала  спыніць «беспрэцэдэнтную атаку» на журналістаў у Беларусі

     

    «Гэта напад на беларускі народ». Кіраўніца RFE/RL пракамэнтавала пазбаўленьне акрэдытацыі журналістаў

    Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Дэйзі Сындэлар выступіла з заявай з нагоды пазбаўленьня акрэдытацыі журналістаў.

    «Пазбаўленьне нашых журналістаў акрэдытацыі без абгрунаваньня ці прычыны — гэта адчайны крок аўтарытарнага ўраду, каб задушыць незалежныя СМІ і жорстка кантраляваць доступ да вартай даверу інфармацыі ўнутры Беларусі. Гэта парушэньне міжнародных стандартаў і напад на беларускі народ, які спадзяецца на нас».

    Спіс журналістаў, якіх пазбавілі акрэдытацыі для працы ў Беларусі

    EFJ: Аккредитация не должна служить инструментом для контроля контента или ограничения информации

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці