• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску затрыманыя журналісты нямецкага тэлеканала ARD

    У Мінску затрыманыя журналісты ARD. Сярод іх — сябра ГА "БАЖ" Ілля Кузняцоў.

    Вечарам 28 жніўня ў Мінску былі затрыманыя журналісты канала ARD: Ілля Кузняцоў (грамадзянін Беларусі), грамадзяне Расіі Сяргей Сяргееў і Міхаіл Фамін. Журналісты мелі акрэдытацыю МЗС Беларусі.

    Затрыманне адбылося ў гатэлі «Мінск», дзе жылі журналісты.

    Пасля затрымання журналістаў адвезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Мінска.

    Раніцай 29 жніўня ўсіх траіх журналістаў вызвалілі. Усе яны пазбаўленыя акрэдытацый МЗС. Як патлумачылі, рашэннем міжведамаснай камісіі па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі.

    Грамадзян Расіі Сяргея Сяргеева і Міхаіла Фаміна выслалі з краіны. Супраць Кузняцова складзены пратакол за нібыта ўдзел у масавай акцыі (арт.23.34 КаАП).

    Дата разгляду невядомая.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці