• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў вызвалілі, адміністрацыйныя справы адправілі на дапрацоўку

    У Мінску судзілі журналістаў, якія былі затрыманыя 27 жніўня падчас масавых мірных пратэстаў.

    Суды адбыліся над журналістамі: Андрэем Ярашэвічам, Аляксандрам Васюковічам, Кацярынай Андрэевай, Максімам Гарчанком. На іх склалі пратколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі  (арт. 23.34 КаАП).

    Працэсы ішлі па відэасувязі, то бок журналістаў у будынак суда не прывезлі.

    Урэшце ўсе чацвёра журналістаў — Андрэй Ярашэвіч, Аляксандр Васюковіч, Кацярына Андрэева ​​і Максім Гарчанок — былі адпушчаныя на свабоду. Іх адпусцілі з РУУС, бо суд адправіў усе чатыры адміністрацыйныя справы па 23.34 КаАП на дапрацоўку.

    Справу Андрэя Ярашэвіча будзе разглядаць суддзя Неборская В. С. Яго справу адправілі на дапрацоўку ў РАУС..

    Справу Аляксандра Васюковіча будзе разглядаць суддзя Жывіца А. А.

    Фатографа Аляксандра Васюковіча судзяць па відэасувязі.  Васюковіча абвінавачваюць у тым, што крычаў «Жыве Беларусь!»

    Аляксандр Васюковіч заявіў у судзе, што падышоў да пратэстоўцаў, пад’ехаў АМАП, затрымаў ўсіх журналістаў.

    У судзе над Васюковіча дапыталі калегу, журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча (цёзкі). Раман расказаў, як Васюковіча затрымлівалі. Ніхто лозунгі не выкрыкваў.

    Журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева на судзе пасля затрымання на плошчы Свабоды ў Минску 27 жніўня 2020 года

    У РАУС на журналістку «Белсата» Кацярыну Андрэеву склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП РБ.

    На судзе Андрэевай дадаткова ставяць у віну, што яна нібыта крычала «Жыве Беларусь!».

    Журналістка кажа, што правяла ноч у актавай залі Кастрычніцкага РУУС. Пачуваецца добра. У пратаколе Кацярыны ўжылі мужчынскі род — відавочны прынцып штампавання. Ад учора нічога не ела, хаця прапаноўвалі нейкую ежу. Кацярына заявіла, што, калі ёй дадуць «суткі» — абвесціць галадоўку.

    Пасля абедзенага перапынку справу журналісткі Кацярыны Андрэевай вярнулі на дапрацоўку ў РАУС.

    Урэшце ўсе чацвёра журналістаў — Андрэй Ярашэвіч, Аляксандр Васюковіч, Кацярына Андрэева ​​і Максім Гарчанок — былі адпушчаныя на свабоду. Іх адпусцілі з РУУС, бо суд адправіў усе чатыры адміністрацыйныя справы па 23.34 КаАП на дапрацоўку.

     
    Затрыманы ўчора журналіст TUT.BY Вадзім Заміроўскі пайшоў у РУУС за фотакамерамі і тэлефонам. Праз гадзіну з РУУС ён паведаміў, што тэхніка вымаецца

    Таксама ў РУУС пайшоў журналіст «Радыё Свабода» Уладзь Грыдзін.

    Журналістцы DW Аляксандры Багуслаўскай канфіскаваны ўчора тэлефон сёння вярнулі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці