• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ва Упраўленні Следчага камітэту па Гродзенскай вобласці адбываюцца допыты шэрагу журналістаў

    У Следчым камітэце па Гродзенскай вобласці 26 жніўня адбыўся допыт гродзенскага журналіста-фрылансера Аляксея Кайрыса, які супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”. За дзень да гэтага журналіста па тэлефоне выклікалі ў пракуратуру з нагоды масавых акцый пратэсту ў Гродне, удакладнялі абставіны знаходжання журналіста на гэтых мерапрыемствах. Журналіст патлумачыў, што выконваў выключна свае прафесійныя журналісцкія абавязкі, прадстаўнік пракуратуры паабяцаў, што больш турбаваць яго не будуць.

    27 жніўня ў СК былі дапытаныя Алесь Дзянісаў і Ян Роман.

    Усе журналісты фігуруюць у якасці сведак у межах распачатай крымінальнай справы паводле арт. 324 КК РБ (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”). Справа датычыцца масавых акцый пратэсту, якія адбываюцца ў Гродне, пачынаючы з 9 жніўня. Падрабязнасці крымінальнай вытворчасці журналісты не могуць паведаміць з‑за падпіскі  аб неразгалошванні дадзеных папярэдняга следства. Допыты доўжыліся ад 40 хвілінаў да паўтары гадзіны. Журналісты адзначаюць, што следчыя паводзілі сябе карэктна.

    У гэты ж дзень Алесь Дзянісаў даў у СК паказанні і па сваёй заяве, датычнай ягонага збіцця і пашкоджання ровара 11 жніўня байцамі АМАПу. Следчыя запатрабавалі, каб ён прадставіў вынікі судова-медычнай экспертызы, а таксама ацэнку зламанага ровара з майстэрні, дзе ён рамантаваўся. Аналагічную праверку следчыя органы зараз праводзяць і паводле заявы Яна Романа, брутальна збітага супрацоўнікамі МУС 10 жніўня.

    Для дачы паказанняў у гродзенскае ўпраўленне Следчага камітэта таксама выкліканыя журналісты Ігар Бублікаў, Сяргей Людкевіч і Аляксандар Саенка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці