• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Двое супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлебачання «Віцебск» абвясцілі індывідуальны страйк

    Рэдактарка і вядучая праграмы "Время АРТ" Таццяна Іваноўская і галоўны інжынер Уладзімір Зайцаў ужо другі дзень прыходзяць на працу, але не прыступаюць да выканання працоўных абавязкаў.

    Яны пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і міліцэйскага гвалту, патрабуюць правядзення новых выбараў, вызвалення палітвязняў і пакарання супрацоўнікаў МУС, якія нявечылі ўдзельнікаў мірных пратэстаў.

    Свае патрабаванні пратэстоўцы даслалі дырэктару тэлерадыёкампаніі «Віцебск» Алене Панцюховай, старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івану Эйсманту і старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалаю Шарснёву.

    Уладзімір Зайцаў, Таццяна Іваноўская

    Таццяна і Уладзімір — муж і жонка, яны падкрэсліваюць, што страйк — гэта іх прыватнае рашэнне, і што яны не асуджаюць калег, якія не адважваюцца далучыцца да пратэсту. Страйкоўцы кажуць, што ніякага ціску з боку кіраўніцтва на іх няма, але яны гатовыя да любых наступстваў, нават да звальнення.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці