У апошнія дні партнёры Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ) масава дэманстравалі сваю падтрымку журналістам, якія сталі ахвярамі гвалту ў Беларусі. Сябры EFJ звярнуліся да сваіх урадаў з патрабаваннем санкцый супраць вінаватых у гвалце і фальсіфікацыях выбараў і перагляду супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю. Многія журналісцкія арганізацыі прапануюць беларускім калегам матэрыяльна-тэхнічную дапамогу.
Еўрапейскай федэрацыі журналістаў накіравала ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» словы падтрымкі саюзаў і асацыяцый журналістаў Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Ірландыі, Італіі, Літвы, Мальты, Нідэрландаў, Паўночнай Македоніі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Швецыі, Вялікабрытаніі і Украіны.
У Даніі міністр замежных спраў Епе Кофад (Jeppe Kofod) неадкладна адрэагаваў на заклік Дацкага саюза журналістаў (DJ), Міжнароднай падтрымкі СМІ (IMS), ЮНЕСКА-Данія і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ). Прадстаўнікі чатырох арганізацый сустрэліся з міністрам у чацвер 20 жніўня
Ціне Ёхансан (Tine Johansen), Прэзідэнт DJ сказала: «У Беларусі назіраюцца беспрэцэдэнтныя жорсткія напады на журналістаў. Таму я вітаю рэакцыю нашага міністра замежных спраў у падтрымку свабоды СМІ і бяспекі журналістаў».
Прэзідэнт EFJ Могенс Бліхер-Б’ерэгард (Mogens Blicher Bjerregård) падкрэсліў важнасць стратэгічных, скаардынаваных і доўгатэрміновых дзеянняў.