• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманні журналістаў 12 жніўня. Агляд

    12 жніўня ў Беларусі працягваліся акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў. Сілавікі паводзіліся не так жорстка, як у папярэднія дні, тым не менш не абышлося без затрыманняў журналістаў.

    «Супрацоўнік ДАІ прыставіў пісталет да маёй галавы», — распавяла Вольга Цыганкова.

    У Мінску быў жорстка затрыманы і збіты палітычны аналітык Віталь Цыганкоў. Разам з ім была затрыманая і доктар Вольга Цыганкова 

    Вольга Цыганкова распавяла наступнае:

    «На Нямізе машыну спыніў супрацоўнік ДАІ, запатрабаваў выйсці з машыны. З улікам усіх падзей, калі людзей выцягваюць з машыны, збіваюць і затрымліваюць, я адмовілася. Я сказала, што пакажу дакументы з машыны. На гэта супрацоўнік ДАІ вельмі рэзка адрэагаваў, пачаў апускаць шкло, біць па машыне, прыставіў пісталет праз вакно да маёй галавы і запатрабаваў выходзіць. Я з‑за гэтага паехала наперад. Нас акружылі некалькі аўтамабіляў ДАІ, Віталя выкінулі з машыны, пабілі, паклалі на асфальт. Цяпер мы ў Маскоўскім РАУС».

    Таксама ў Мінску былі затрыманыя ўкраінскія журналісты  Канстанцін Рэвуцкі (Громадське телебачення) і  Яўген Васільеў. Яны ночылі ў праваабаронцы Таццяны Равякі. І 12 жніўня да Таццяны прыйшлі з вобшукам.

    Ператрус праводзіў СК. Цікавілі рэчы украінцаў. Канфіскаваны ноўтбук і пашпарт аднаго з украінцаў і ноўтбук Таццяны. Яна на волі.

    Таксама былі затрыманыя журналісты «Белсата» Любоў Лунёва і Зміцер Солтан. Праз некаторы час іх адпусцілі, пратаколы не складалі.

    На вуліцы схапілі журналіста  The Vil­lage Беларусь Андрэя Лычаўку, праз некаторы час яго адпусцілі без пратакола.

    У Бабруйску затрымалі журналіста «Бобруйского курьера» Андрэя Шобіна. Ён ішоў асвятляць падзеі ў горадзе. Андрэй — у ІЧУ, заўтра яго там жа (значыць суд закрыты) будуць судзіць.

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2020 годзе (табліца, абнаўляецца)

    У магілёўскім ізалятары галадаюць супраць незаконнага зьняволеньня двое журналістаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці