• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жорстка затрыманы і зьбіты палітычны аналітык Віталь Цыганкоў і доктар Вольга Цыганкова

    «Супрацоўнік ДАІ прыставіў пісталет да маёй галавы», — распавяла Вольга Цыганкова.

    UPD. Цыганкова вызвалілі вечарам 13 жніўня.

    Муж і жонка Цыганковы знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС. Вольга Цыганкова распавяла наступнае:

    «На Нямізе машыну спыніў супрацоўнік ДАІ, запатрабаваў выйсьці з машыны. З улікам усіх падзей, калі людзей выцягваюць з машыны, зьбіваюць і затрымліваюць, я адмовілася. Я сказала, што пакажу дакумэнты з машыны. На гэта супрацоўнік ДАІ вельмі рэзка адрэагаваў, пачаў апускаць шкло, біць па машыне, прыставіў пісталет праз вакно да маёй галавы і запатрабаваў выходзіць. Я з‑за гэтага паехала наперад. Нас акружылі некалькі аўтамабіляў ДАІ, Віталя выкінулі з машыны, пабілі, паклалі на асфальт. Цяпер мы ў Маскоўскім РАУС».

    Пазьней прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў заявіла, што зьбіцьця не было:

     

    «Каля 19.40 на праспэкце Дзяржынскага ў Менску супрацоўнікі ДАІ паспрабавалі спыніць машыну „Нісан“ для праверкі дакумэнтаў. За рулём знаходзілася 38-гадовая кіроўца, якая праігнаравала неаднаразовыя патрабаваньні аб прыпынку.

    Міліцыянты пачалі перасьледаваць аўтамабіль, пакуль ён не спыніўся. Ужо падчас праверкі дакумэнтаў жанчына заціснула руку супрацоўніка шыбай і пачала рух.

    У выніку кіроўца і пасажыр машыны дастаўлены ў Маскоўскае РУУС для разбору. Жанчына прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасьці за невыкананьне патрабаваньня аб прыпынку аўто».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці