• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выбівалі дзверы сякерай. Мастака Кузьміча забралі ў міліцыю на допыт пасля акцыі на ўчастку

    Мастака Аляксея Кузьміча, які правёў мастацкую акцыю на выбарчым участку ў мінскай школе № 44, забралі на допыт у Цэнтральны РАУС. Пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал "Нашай Нівы".

    Як паведаміў tut.by, мастак намаляваў на бюлетэні фалічны сымбаль, прымацаваў яго сабе на грудзі і так прастаяў, напалову аголены, паўхвіліны. Каб атрымаць бюлетэнь, Аляксей Кузьміч з’явіўся на выбарчы ўчастак ў плашчы да каленаў. Як паведамляе «Радыё Свабода», у такім жа выглядзе Кузьміч выйшаў уначы ў Мінск і стаў перад калёнай тэхнікі, якую выкарыстоўвалі для разгону мітынгоўцаў.

    Па інфармацыі Свабоды, з ранку 10 жніўня да мастака ў кватэру ламіліся невядомыя, а потым пачалі выбіваць дзверы сякерай. Каля 13:00 яго затрымалі. Вядома, што Аляксея Кузьміча забралі ў Цэнтральны РАУС нібыта «на допыт па ўчорашнім перфомансе».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці