• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Да пастарунку, дзе трымалі аператара «Белсату», прыязджала дзяржаўнае ТБ

    У Мінску, а таксама па дарозе ў Барысаў, дзе сёння мусіла адбыцца сустрэча з кандыдаткай у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай, затрымалі траіх журналістаў.

    У Мінску затрыманы журналіст Арцём Лява. Ён запісваў у цэнтры відэаінтэрв’ю. Супрацоўнікі міліцыі забралі Арцёма Ляву ў Маскоўскі РАУС. Праз некаторы час Арцёма адпусцілі з фармуліроўкай «у сувязі з малазначнасцю эпізода адпускаем, але вы падумайце, што надалей могуць быць вялікія штрафы, ці трэба яно вам».

    Па дарозе ў Барысаў затрыманыя журналісты «Белсата» Алена Дубовік і Віталь Дубік. Алена сказала, што супрацоўнікі ДАІ, відавочна, чакалі іх машыну на выездзе з Мінска.

    Пазней Алена Дубовік паведаміла, што аператара Віталя Дубіка забралі ў РУУС Смалявічаў на падставе таго, што він-нумар машыны не сыходзіцца. Яе з РУУС папрасілі сысці.

    Праз некаторы час міліцыянты пачалі аглядаць машыну Дубіка без ягонай прысутнасці.

    У гэты момант на месца падзеі прыехала здымачная група дзяржаўнага тэлебачання. Імаверна, гаворка вядзецца пра адзін з каналаў Белтэлерадыёкампаніі. Каментаваць што-небудзь яны адмовіліся.

    Прычыну затрымання міліцыя называць адмаўлялася.

    Алена Дубовік заўважыла, што міліцыянты перадавалі нейкія дакументы для здымкі дзяржаўнаму ТБ.

    Прыкладна а 21‑й гадзіне Віталя адпусцілі з пастарунку. На яго склалі пратакол паводле арт. 18.2 КаАП (парушэнне правілаў бяпекі эксплуатацыі транспарту).

    «Мне падаецца, што яны проста цягнулі час, каб мы не даехалі да Барысава і не правялі стрым», — цытуе аператара belsat.eu.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці