• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманні журналістаў падчас вулічных акцый. СПІС, ВІДЭА ЗАТРЫМАННЯЎ

    Падчас акцый пратэсту 14 ліпеня затрымлівалі журналістаў, якія вялі прамыя трансляцыі з месцаў падзей. ГА "БАЖ" вядома пра 13 асобаў, якія былі затрыманыя падчас выканання працы.

     

    Мінск

    Былі затрыманыя журналісты «Еўрарадыё» Міхась Ільін і Арцём Маёраў. Яны вялі стрым з плошчы Перамогі, калі іх затрымалі і запхнулі ў бусік.

    Падчас эфіру было чуваць, як Міхась Ільін паспеў крыкнуць: «Мы журналісты». 

    Нават на відэа бачна, што на журналістах былі бэйджыкі, якія пазначалі іх як прэсу. Аднак сілавікі ў цывільным усё адно затрымалі журналістаў. 

    Пазней Міхась Ільін змог паведаміць, што яго і Арцёма Маёрава з мікрааўтобуса перасадзілі ў аўтазак.

    Каля 23–00 Ільіна і Маёрава выпусцілі без складання пратаколаў з РАУСа.

     

    На праспекце Незалежнасці таксама затрымалі карэспандэнта TUT.BY Аляксея Суднікава, але адпусцілі праз некалькі хвілін. Пазней зноў затрымалі. Адвезлі ў РАУС.

    Каля 02.20 Суднікава выпусцілі без складання пратаколаў з РАУСа.

    Карэспандэнт TUT.BY Усевалад Зарубін затрыманы, у РАУСе.

    Каля 02.20 Зарубина выпусцілі без складання пратаколаў з РАУСа.

    Затрымалі пазаштатнага журналіста «Новага Часу» Арцёма Ляву ў раёне плошчы Кастрычніцкай, пасадзілі ў аўтазак.

    Каля 05–00 Ляву выпусцілі без складання пратакола з РАУСа.

    Журналістаў «Радыё Свабода» Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка затрымалі 14 ліпеня падчас жывой трансляцыі з акцыі пратэсту.​

    Каля 23–00 Пілецкага і Рабчыка выпусцілі без складання пратаколаў з РАУСа.

    Затрымалі Кацярыну Андрэеву, журналістку «Белсата».

    Каля 00.20 Андрэеву выпусцілі  з РАУСа. Складзены пратакол па арт.   23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

    Затрымалі журналіста «Белсата» Ігара Ілляша. Яго даставілі ў Савецкі РАУС. Ігар Ілляш у момант затрымання не выконваў працу, а шукаў сваю жонку — затрыманую журналістку Кацярыну Андрэеву.

    Каля 23–55 Ілляша выпусцілі без складання пратаколу з РАУСа.

    Затрыманы аператор BBC Эндзі Смайт (Andy Smythe).

    Каля 23–40 Смайта выпусцілі без складання пратаколу з РАУСа.

     

    Гомель

    14 ліпеня ў Гомелі на акцыі салідарнасці ў цэнтры горада затрымалі карэспандэнта «Сильных Новостей» Надзею Пужынскую і відэааператара Марыну Драбышэўскую, журналіста Юрыя Глушакова. Гэта адбылося каля васьмі гадзін вечара ў момант, калі здымачная група вяла прамую трансляцыю.

    Надзею Пужынскую і Марыну Драбышэўскую адвезлі ў Цэнтральны РАУС Гомеля.

    Пужынскую і Драбышэўскую выпусцілі без складання пратаколаў пасля 12‑й ночы.

    Пасля гадзіны ночы адпусцілі Глушакова. На яго склалі пратакол па арт. 23.34 КаАПпарушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.

    Брэст

    Калі карэспандэнт TUT.BY Стас Коршунаў пачаў здымаць затрыманні, яго сталі выштурхоўваць і засланяць камеру рукамі.

    На праспекце Машэрава ў Брэсце супрацоўнікі міліцыі затрымалі пазаштатнага карэспандэнта інтэрнэт-сайта “Першы Рэгіён” Данілу Палянскага, які рабіў фотаздымкі падчас стыхійнай акцыі пратэсту.

    Даніла меў пры сабе пасведчанне пазаштатнага журналіста.

    Палянскі спрабаваў патлумачыць міліцыянтам, што не з’яўляўся удзельнікам акцыі і знаходзіўся ў баку, каб фатаграваць падзеі. Аднак у адказ пачуў, што занадта доўга стаяў і таму мусіць прайсці ў аўтазак для разбіральніцтва. Данілу Палянскага адвезлі ў Ленінскі РАУС Брэста.

    На 10.30 раніцы 15 ліпеня стала вядома што Даніл Палянскі знаходзіцца ў ІЧУ.

    Па стане на 18.00 не было дакладна вядома, дзе знаходзіцца Палянскі. Супрацоўнікі міліцыі не даюць інфармацыю. Але жонцы сказалі, што людзей было затрымана шмат, у Палянскага ўсё нармальна, але дзе ён дакладна — не паведамілі. Жонка павезла перадачу ў ІЧУ Ленінскага раёна Брэста.

    16 ліпеня Даніл Палянскі быў прызнаны вінаватым паводле артыкула 23.34 КаАП РБ (“парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”) і пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічынь (810 BYN) . Амаль двое сутак да суда Даніл Палянскі правёў у ІЧУ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці