• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    АНТ зняла з эфіру праграму Меліціны Станюты. «Парушыла карпаратыўныя правілы»

    Гімнастка Меліціна Станюта вядзе рубрыку з трэніроўкамі на канале АНТ. Выпуск выходзіў штотыдзень у ранішнім эфіры. Але ў гэты панядзелак гімнастку па тэлебачанні не паказалі.

    Тэлеканал АНТ патлумачыў, чаму зняў з эфіру рубрыку гімнастыкі Меліціны Станюты.

     Мелитина Станюта

    «Меліна ў нас — штатны супрацоўнік, ім яна і застаецца. Але яна парушыла карпаратыўныя правілы, якія ўзгадняліся з ёй асабіста яшчэ ў 2018 годзе.

    Таму пакуль рубрыка з яе ўдзелам часова выходзіць не будзе, пытанне будзе вырашацца. Не ў маёй кампетэнцыі расказваць, што за правілы былі парушаны, Меліціна ведае якія», — пракаментавала «Нашай Ніве» прэс-сакратар АНТ Ірына Рамбальская.

    «Я выпадкова даведалася, што мая рубрыка не выйшла ў панядзелак. Прычын на тэлеканале не тлумачылі. Мяне не звольнілі — сказалі, што рубрыку прыпынілі да верасня», — паведаміла Меліціна.

    Загадзя гімнастку не папярэджвалі. У яе было падрыхтавана яшчэ некалькі выпускаў для эфіру.

    Некалькі дзён таму Меліціна Станюта выказалася ў сваім інстаграме ў падтрымку крамы «Symbal.by».

    «У дэмакратычных краiнах, калi грамадзянiн не парушае закон, ён пад аховай! А што гэта было ўчора?! Стаiш у чарзе ў краму — сядзiш у аўтазаку! Куды падзеўся закон, якi нас ахоўвае?!», — эмацыйна адрэагавала Меліціна на затрыманні.

     Сама Меліціна адказала, што не ў курсе пра якія парушэнні ідзе размова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці