«Радыё Свабода»: Міністр інфармацыі пагражаў кіраўніку бюро пазбавіць яго акрэдытацыі
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта «Радыё Свабодная Эўропа»/«Радыё Свабода» Дэйзі Сындэлар выступіла з адмысловай заявай наконт затрыманьня 19 чэрвеня ў Менску журналістаў беларускай службы «Свабоды» Аляксандры Дынько і Андрэя Рабчыка.
«Міліцыя ставілася да нашых журналістаў як да злачынцаў, затрымлівала іх, калі яны паведамлялі ў жывым эфіры пра падзеі, зьвязаныя з выбарамі. Гэта адбывалася ў той час, калі міністар інфармацыі пагражаў кіраўніку бюро радыё пазбавіць яго акрэдытацыі праз тое, як беларуская служба асьвятляе падзеі» — гаворыцца ў заяве кіраўніцы RFE/RL.
«Гэта наўпроставыя напады на незалежную прэсу і права грамадзянаў Беларусі атрымліваць інфармацыю пра важныя падзеі ў іх краіне. Яны выклікаюць асаблівую трывогу ў кантэксьце прэзыдэнцкіх выбараў у краіне 9 жніўня, і мы асуджаем гэтыя напады» — адзначае ў сваёй заяве Дэйзі Сындэлар.