На журналістаў «Белсата» склалі пратаколы, забралі тэлефон на экспертызу
Пасля сустрэчы з Віктарам Бабарыкам у Салігорску міліцыя затрымала журналістаў тэлеканала “Белсат” Аляксандра Баразенку і Галіну Абакунчык.
Міліцыя блакавала журналістаў на выездзе з горада. Яны паспелі паведаміць, што на выездзе з гораду іх пераследваў мікрааўтобус на транзітных нумарах. Пасля машыну спыніла ДАІ.
Журналістаў затрымліваў маёр Алег Шалоха. Цяпер іх вязуць у аддзяленне ўнутраных спраў для складання пратакола за працу без акрэдытацыі.
22:00. Аляксандра Баразенку вызвалілі. Склалі пратакол за працу без акрэдытацыі і забралі тэлефон на экспертызу.
0:00. Стала вядома, што Галіна Абакунчык таксама на волі.
Нагадаем, што тэлеканал “Белсат” шмат разоў звяртаўся ў Міністэрства замежных спраў Беларусі па акрэдытацыю, але ўвесь час атрымлівае адмовы.
Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2020 годзе (табліца, абнаўляецца)
Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца) АБНАЎЛЯЕЦЦА