• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогеру Ціханоўскаму дадалі яшчэ 15 сутак арышту. Ціханоўскі: Вы мяне караеце за сход, якога не было

    Блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15-суткавы арышт у ІЧУ, зноў выклікалі ў суд Савецкага раёна Гомеля, піша TUT.BY. Як распавёў перад пачаткам пасяджэння сам Ціханоўскі, напярэдадні яго судзілі не па адным, як распавялі ў судзе, а па двух пратаколах — за сустрэчы з людзьмі ў Оршы і Брэсце ён атрымаў 30 сутак. Сёння таксама будуць судзіць паводле двух пратаколаў.

    Сяргей Ціханоўскі ў судзе 19 траўня. Фота «Радыё Свабода»

    Як распавёў перад пасяджэннем суда 19 траўня Ціханоўскі, на яго складзена яшчэ сем пратаколаў. Наперадзе — суды за сустрэчы з людзьмі ў Бараўлянах, Маладзечне і іншых гарадах.

    19 траўня, паводле інфармацыі «Радыё Свабода», блогера судзілі па двух пратаколаў па арт 23.34 КаАП — за сустрэчы з падпісчыкамі ў Салігорску і Мёрах. Суддзя Аляксандр Мохараў прыняў рашэнне вынесці яшчэ адзін 15-суткавы арышт.

    У судзе блогер заявіў, што не згодны з тым, што ён «арганізаваў мітынг».

    — Вы мяне караеце за сход, якога не было. Усюды я размаўляю з адным чалавекам. Адпаведна, гэта нельга назваць мітынгам. Я запэўніваю суд, што, калі я зраблю хоць адзін мітынг, вы яго ні з чым не пераблытаеце … Усе доказы грунтуюцца на відэароліках, якія хтосьці размясціў на ананімным телеграм-канале.

    Ціханоўскі заявіў, што абвінавачванні заснаваныя на ілжывых фактах, і папрасіў суд вынесці справядлівае рашэнне — і апраўдаць яго.

    Адвакат блогера таксама звярнуў увагу суда, што ў справе няма складу адміністрацыйнага правапарушэння.

    Выслухаўшы ўсе бакі, суд вынес рашэнне: прызнаць Ціханоўскі вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і пакараць яго арыштам яшчэ на 15 сутак.

    Блогер выйдзе на волю ў лепшым выпадку ў сярэдзіне чэрвеня.

    Відэа з суда апублікаваў тэлеграм-канал «Краіна для жыцця».

    Такім чынам, за апошнія два дні Ціханоўсікй атрымаў новыя 45 сутак арышту.

    Сяргея Ціханоўскага затрымалі шостага траўня пад Магілёвам. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Гомеля. Падставай для затрымання блогера стала пастанова суда Савецкага раёна горада Гомеля аб адміністрацыйным арышце, вынесеная яшчэ ў студзені. А менавіта пастанова аб 15 сутках арышту за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй 20 снежня. Блогер быў асуджаны па ч. 1 арт. 23. 34 Каап (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

    Будучы ў ІЧУ, Ціханоўскі заявіў, што мае намер прыняць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Яго давераная асоба — жонка Святлана —  падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, але ЦВК адмовіўся рэгістраваць групу Сяргея Ціханоўскага. Пасля адмовы Святлана Ціханоўская падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні яе ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці