Сёння адбылося развітанне з Юрыем Зісерам
Сёння адбылося развітанне з заснавальнікам TUT.BY і мецэнатам Юрыем Зісерам, які памёр у нядзелю. Родныя і калегі прасілі не прыходзіць на пахаванне з-за небяспекі каранавіруса, паабяцаўшы арганізаваць сустрэчу памяці пазней.
Жонка Юрыя Зісера Юлія Чарняўская напісала ў сваім фэйсбуку:
«Сёння развіталіся з Юрам. Вузкім колам. Цёпла, прыгожа, з успамінамі, часцей вясёлымі, чым сумнымі. Усе кветкі, якія вы дасылалі, пайшлі на неба з Юрам. Дзякуй за іх. Тыя, што ля дома ляжаць, мы пакінулі. Хай людзі спыняцца і нешта адчуюць. Дзякуй усім, хто напісаў аб ім у гэтыя дні. Усім, хто напісаў мне. Усім, хто заплакаў або засмуткаваў. Усім, хто цёпла пра яго падумаў. Вы зможаце з ім развітацца пазней, я абяцаю. А цяпер трэба думаць, як жыць без яго. Пакуль не ўяўляю. Але я паспрабую».
Прилетает не за острые статьи, а за то, что заденешь имя какого-то чиновника — большое интервью Юрия Зиссера сайту БАЖ
Правила жизни Юрия Зиссера