• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту Лупачу загадалі сёння ж вярнуцца “на суткі” і склалі новы пратакол

    Сёння журналісту-фрылансеру з Глыбокага Змітру Лупачу патэлефанавалі з міліцыі і сказалі, каб ён сёння ж явіўся ў пастарунак для адбыцця пакарання — 10 сутак адміністрацыйнага арышту, прызначанага Глыбоцкім раённым судом 11 мая.

    Тады пасля судовага слухання журналіст адчуў сябе дрэнна, з будынку суда яго забрала хуткая дапамога, некалькі дзён ён правёў у рэанімацыі. Паводле судовай пастановы, якую Змітру Лупачу ўручылі 13 мая, суд зрабіў адтэрміноўку адбыцця пакарання, прыняўшы да ўвагі пагаршэнне ў яго стану здароўя.

    Услед за тэлефанаваннем да Змітра Лупача прыехаў старшы лейтэнант міліцыі Шаркаўшчынскага РАУС Уладзімір Чапулёнак і склаў на яго чарговы пратакол паводле артыкула 22.9 КаАП. Гэтым разам падставай стаў сюжэт на тэлеканале “Белсат” пра сітуацыю з каранавірусам у Шаркаўшчыне.

    Міліцыянт паведаміў, што разгляд справы прызначаны на 26 мая а 10.00 у Шаркаўшчынскім раённым судзе.

    “Напэўна, вырашылі “дабіць”, як гэта было з Кастусём Жукоўскім, Вольгай Чайчыц і Андрэем Козелам, якім прыйшлося з’ехаць з краіны, — разважае  Зміцер Лупач. — Ці ўладам не падабаецца, што ў невялікім горадзе Глыбокае, насельніцтва якога не дасягае ста тысяч, працуе карэспандэнцкі пункт “Белсата”.

    А зранку 15 траўня Зміцер Лупач накіраваў у Віцебскі абласны суд касацыйную скаргу на рашэнне Глыбоцкага раённага суда.

    Нагадаем, 11 мая суддзя Глыбоцкага раённага суда Андрэй Тарасевіч прызнаў Змітра Лупача вінаватым у парушэнні двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса. За супрацу з тэлеканалам “Белсат” суддзя вынес штраф у памеры 45 базавых велічынь паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).  А за сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім журналіста абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакаралі арыштам на 10 сутак.

    Пасля судовага пасяджэння Змітра Лупача з гіпертанічным крызам адвезлі ў Глыбоцкую раённую бальніцу. Там ён праляжаў у рэанімацыйным аддзяленні да 13 траўня. У той дзень яго выпісалі з рэанімацыі, прапанавалі паляжаць у тэрапеўтычным аддзяленні, але Зміцер вырашыў працягнуць лячэнне дома.

    13 траўня да яго прыехалі глыбоцкія міліцыянты, уручылі яму пастанову суда, а таксама папрасілі  напісаць распіску, што ён сам добраахвотна з’явіцца ў панядзелак 18 мая для адбыцця пакарання.

    ГА «БАЖ» патрабуе вызваліць калег і перагледзець адміністрацыйныя справы. ЗАЯВА

    Открыт сбор средств для арестованных журналистов. Присоединяйтесь!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці