• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогерка Алена Янушкоўская атрымала папярэджанне ад пракуратуры за сюжэт пра Полацкі райвыканкам

    У вёску пад Віцебскам да Янушкоўскай прыехалі міліцыянты, звазілі блогерку ў пракуратуру ў абласны цэнтр і вярнулі назад дадому.

    Алена Янушкоўская, стваральніца відэаблогу “Настоящая Беларусь”

    Алена Янушкоўская, стваральніца відэаблогу “Настоящая Беларусь” і некалькіх груп у сацыяльных сетках з такой жа назвай, жыве ў вёсцы пад Віцебскам. У відэаблогу яна ўздымае вострыя тэмы сацыяльнага і палітычнага жыцця рэгіёна. 13 траўня Янушкоўскай уручылі позву ў пракуратуру Віцебскага раёна, але яна папярэдзіла, што адмаўляецца ехаць. Патлумачыла, што хварэе на астму, мае інваліднасць, і паездкі ў грамадскім транспарце падчас эпідэміі каранавіруса для яе небяспечныя.

    Апоўдні 14 траўня па яе прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Паводле Алены Янушкоўскай, паводзілі міліцыянты сябе ветліва, прапанавалі пальчаткі і маску, апрацавалі рукі антысептыкам.

    Размова ў пракуратуры таксама не заняла шмат часу, кажа блогерка:

     — Памочнік пракурора Аляксей Багдасаран сказаў, што ў пракуратуры ёсць прэтэнзіі да відаэроліка пра Полацкі райвыканкам пад назвай “Коронавирус-режим просит подаяния у белорусов”, нібыта ў ім я абразліва выказалася на адрас чыноўнікаў. Але лінгвістычную экспертызу не рабілі — прынамсі, ніякіх высноў пра абразлівыя выразы мне не паказалі. Яшчэ было сказана, што мяне папярэджваюць пра недапушчальнасць заклікаць людзей на несанкцыянаваныя мітынгі.

    Прэтэнзіі з боку пракуратуры Алена Янушкоўская лічыць беспадстаўнымі, а папярэджанне ўспрымае як парушэнне права на свабоду слова і спробу запалохаць.

    Дахаты блогерку адвезлі таксама на міліцэйскай машыне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці