• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў» патрабуюць вызваліць затрыманых у Беларусі журналістаў

    Вядомая праваабарончая арганіацыя "Рэпарцёры без межаў" (RSF) асуджае затрыманне пяці незалежных журналістаў за два дні ў Беларусі ў сувязі з асвятленнем вулічных акцый. Міжнародная супольнасць павінна націснуць на Беларусь, каб гарантаваць свабоду СМІ падчас выбараў, заяўляюць RSF.


    У адмысловай заяве «Рэпарцёры без межаў” пералічваюць факты затрыманняў, судоў, арыштаў і штрафаў журналістам, якія зафіксаваныя ў Беларусі 11 і 12 траўня ў Магілёве, Глыбокім, Бабруйску.

    «Гэты мэтанакіраваны пераслед напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў відавочна мае на мэце запалохаць журналістаў і перашкодзіць асвятленню дзейнасці апазіцыі ў Беларусі, — заявіла Жанна Кавелье, кіраўніца бюро па пытаннях Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі RSF. — Гэтыя прысуды ігнаруюць артыкул 34 беларускага Закона аб СМІ, які дазваляе журналістам асвятляць публічныя мерапрыемствы. Нельга апраўдаць арышт гэтых журналістаў. Іх прысуды павінны быць адменены, і асноўнае права на інфармацыю павінна выконвацца».

    Беларусь займае 153‑е месца са 180 краін, якія ўваходзяць у Сусветны індэкс свабоды прэсы 2020 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці