• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргея Пятрухіна вырашылі трымаць пад вартай да суда. Па якой справе — невядома

    Дзяжурны Ленінскага РАУС Брэста паведаміў мясцоваму праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну, што брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін затрыманы на трое сутак і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

    Паводле слоў дзяжурнага, ён не ведае, калі будуць судзіць Сяргея Пятрухіна. Таксама невядома, на якой падставы яго затрымалі.

    Пра знікненне Сяргея Пятрухіна, які вядзе папулярны youtube-канал “Народны рэпарцёр”, стала вядома ад яго калегі — Аляксандра Кабанава.  Пятрухін збіраўся ехаць да іншага блогера — Сяргея Ціханоўскага (youtube-канал “Страна для жизни”), аднак у нейкі момант перастаў выходзіць на сувязь.

    Падчас жывога эфіру блогера Уладзіміра Цыгановіча (Moz­gON) прагучала інфармацыя, што Пятрухін быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПу ў вёсцы Востраў Пухавіцкага раёна (Мінская вобласць). Увечары 6 мая Цыгановічу паведамілі ў Пухавіцкім РАУС, што Сяргей Пятрухін знаходзіцца ў Брэсце, але на той час дзяжурны міліцыянт УУС Брэсцкага аблвыканкама гэтую інфармацыю не пацвердзіў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці