• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Незалежным журналістам з Брэста зноў робяць перашкоды ў доступе да інфармацыі пра COVID-19

    Журналісты-фрылансеры Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава 5 траўня накіраваліся ў Кобрын, каб спраўдзіць інфармацыю, пра наяўнасць выпадкаў захворвання на COVID-19 у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.

    Журналісты-фрылансеры Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава

    Як паведаміў службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алесь Ляўчук, тэрыторыя інтэрната была зачынененая, а карэспандэнтаў не толькі не пусцілі, але і адмовіліся з імі размаўляць. Спробы нешта даведацца ў аздараўленчым лагеры “Колас”, дзе жывуць медыкі, таксама плёну не далі: за агароджу журналістаў не пусціла ахова.

    Паводле слоў Алеся Ляўчука, падобных выпадкаў апошнім часам здараецца ўсё больш.

    “Напрыклад, зараз вельмі складана нешта здымаць каля медычных устаноў, — распавядае Алесь Ляўчук. — Калі напрыканцы сакавіка здымалі будынак інфекцыйнага аддзялення Брэсцкай абласной больніцы, спачатку да нас выйшаў ахоўнік і сказаў, што здымкі забароненыя і ён будзе выклікаць міліцыю, пасля тое ж самае зрабіла лекарка бальніцы. У выніку з будынка бальніцы выйшаў міліцыянт і праверыў нашы дакументы. Абышлося без затрыманняў, але здымаць так і не дазволілі”. Такая ж сітуацыя склалася, калі журналісты наведалі Брэсцкую цэнтральную гарадскую бальніцу.

    Як заўважае Алесь Ляўчук, адмаўляюцца адказваць на пытанні незалежных журналістаў, асабліва, калі гэта тычыцца тэмы каранавіруса, не толькі ў медычных установах.

    “Напрыканцы красавіка кіраўнік аддзела адукацыі Брэсцкага гарвыканкама Анатоль Наскоў адмовіўся размаўляць па тэлефоне наконт выяўленага ў настаўніцы сярэдняй школы № 33 каранавіруса, — кажа сябра ГА “БАЖ” Алесь Ляўчук. — Чыноўнік папрасіў даслаць пісьмовы зварот, на які ён, маўляў, адкажа згодна з заканадаўствам. Пасля гэтага мы звярнуліся непасрэдна да настаўнікаў згаданай навучальнай установы, але і яны адмовіліся ад размовы. У выніку супрацоўніца школы запатрабавала пакінуць тэрыторыю школы і выклікала міліцыю”.

    Алесь Ляўчук перакананы, што гэта ўжо не адзінкавыя выпадкі, а цэлая сістэма, паводле якой дзяржава на ўсіх узроўнях спрабуе схаваць інфармацыю. “Дзяржаўныя ўстановы яшчэ больш зачыняюцца ад незалежных СМІ: такая тэндэнцыя была і раней, але зараз — у сувязі COVID-19 — іх дзеянні нагадваюць параною”, — зазначае брэсцкі журналіст і  падкрэслівае, што становішча, калі прадстаўнікам бюджэтнай сферы забараняюць размаўляць са СМІ, не нясе нічога добрага нашай краіне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці