• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Аляксандра Кабанава з брэсцкага ізалятара адвезлі ў Пінск, каб апытаць па крымінальнай справе

    Раніцай 3 траўня Аляксандр Кабанаў мусіў выйсці на волю з ізалятара часовага ўтрымання ў Брэсце, дзе ён адбываў 15 сутак арышту як арганізатар несанкцыянаванага масавага мерапрыемства супраць акумулятаранага завода ў горадзе.

    Аднак сябры і паплечнікі Кабанава не дачакаліся яго каля ізалятара: як высветлілася пазней, блогера адразу затрымалі зноў і адвезлі у Пінск, каб апытаць па іншай справе.

    Службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Аляксандр Кабанаў распавёў, што ў Пінску праваахоўнікі праводзяць праверку ў межах артыкула 188 Крымінальнага кодэкса (“Паклёп”). Заявы з патрабаваннем распачаць справу напісалі супрацоўнікі мясцовай міліцыі: яны палічылі сябе пацярпелымі пасля з’яўлення ў інтэрнэце аднаго з відэасюжэтаў, зробленых блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым.

    Пакуль Аляксандр Кабанаў адбываў пакаранне арыштам, апытаць па гэтай справе і правесці агляд памяшкання збіраліся і ў дачыненні да Сяргея Пятрухіна, аднак пакуль гэта не атрымалася.

    Як мяркуе Аляксандр Кабанаў, вынікі апытання пакуль не даюць падстаў сцвярджаць, што пасля праверкі крымінальная справа будзе ўвогуле распачатая.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці