• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На незалежнага журналіста Змітра Лупача склалі чарговы адміністрацыйны пратакол

    На журналіста-фрылансера з Глыбокага 30 красавіка міліцыянты склалі чарговы адміністрацыйны пратакол за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. Яго аформіў усё той жа маёр міліцыі Глыбоцкага РАУС Сяргей Цырбан, які пільна сочыць за дзейнасцю журналіста ў інтэрнэце і маніторыць сюжэты з яго ўдзелам.

    Змітра Лупача зноў вінавацяць у парушэнні Закона аб СМІ і прыцягваюць да адказнасці паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і (альбо) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Пакаранне за гэтае правапарушэнне прадугледжвае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 540 да 1350 рублёў).

    Праваахоўнікі распачалі справу з‑за відэасюжэта, паказанага ў праграме  «Суб’ектыў» 10 красавіка. У ім распавядалася пра няякасны рамонт фізкультурна-аздараўляльнага цэнтра ў Глыбокім.

    Як кажа Зміцер Лупач, міліцыянты апыталі сведкаў — людзей, у якіх  ён браў інтэрвʼю, у тым ліку загадчыцу сектара спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкама Таццяну Зеваліч. Таксама з санкцыі пракурора раздрукавалі яго тэлефонныя размовы.

    Вінаватым журналіст-фрылансер сябе не лічыць, але зараз знаходзіцца ў чаканні суда. У Глыбоцкім РАУС паведамілі, што хутчэй за ўсё разгляд справы  адбудзецца не пазней за 9 траўня.

    Нагадаем, сёлета гэта ўжо чацвёртая адміністрацыйная справа, заведзеная ў дачыненні Змітра Лупача за супрацу з тэлеканалам “Белсат”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці