• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэстаўчанін дамогся выдалення з сайта апытанкі наконт патрэбнасці вывучэння беларускай мовы

    Iнтэрнэт-партал onlinebrest.by прапанаваў сваім чытачам адказаць на пытанне “Как вы думаете, нужен ли белорусский язык и белорусская литература в школах?”

    Менш чым праз суткі апытанка знікла з сайта і, як высвятліла служба маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, адбылося гэта пасля звароту жыхара Брэста Міколы Новіка і яшчэ некалькіх асобаў.

    “Перакананы, што апытанка мела антыбеларускі змест, таму запатрабаваў яе выдалення і тлумачэнняў ад анлайн-выдання. Апытанку прыбралі, а вось наконт тлумачэнняў кіраўнік сайта Эдуард Крачко заявіў, што не адказвае на такія пытанні па тэлефоне”, — кажа Мікола Новік.   

    Ён таксама дадаў, што вырашыў даведацца, хто быў аўтарам зняважлівых каментароў пра беларускую мову пад тэкстам апытанкі.

    “Некаторыя каментары трапілі на сайт з фэйкавых акаунтаў, але былі і допісы сапраўдных асоб. Напрыклад, студэнткі факультэта фізічнага выхавання мясцовага ўніверсітэта. Пасля маёй размовы з дэканам гэтага факультэта яна патэлефанавала сама, папрасіла прабачэння за свае словы пра беларускую мову ў мяне асабіста і ва ўсіх беларускамоўных беларусаў”, — дадаў Мікола Новік.

    Што да яшчэ адной жыхаркі Брэста, то Мікола Новік накіраваў у гарвыканкам пісьмовую заяву з патрабаваннем прыцягнуць яе да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 9.22 КаАП (“Парушэнне заканадаўства аб мовах»).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці