• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Складзена інтэрактыўная карта антыбеларускіх супольнасцяў у сацсетках

    Складзена інтэрактыўная карта антыбеларускіх супольнасцяў у сацыяльных сетках. Над ёй працавала Міжнародная экспертная ініцыятыва iSANS. Яе эксперты вывучылі больш за 40 публічных старонак і суполак, дзе быў выяўлены "кантэнт, звязаны з дыскрэдытацыяй ідэі незалежнасці Беларусі", а таксама публікацыі, у якіх высмейваюцца беларуская мова, культура, гісторыя.

    iSANS — міжнародная ініцыятыва экспертаў з розных краін, якая вызначае, аналізуе і супрацьдзейнічае «гібрыдным пагрозам дэмакратыі, вяршэнству закона і суверэнітэту краін Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Еўразіі». Яе эксперты засведчылі, што на згаданых старонках большасць запісаў маюць нейтральны характар. Аднак антыбеларускія пасты з’яўляюцца рэгулярна (як і прапаганда, накіраваная супраць Украіны). Іх аўтары «выкарыстоўваюць мову нянавісці ў дачыненні розных сацыяльных груп беларускага насельніцтва».

    Інтэрактыўная карта складалася з дапамогай валанцёраў. Аўтары даследавання ацанілі ўплыў антыбеларускіх супольнасцяў у сацыяльных сетках — улічвалася колькасць падпісчыкаў, праглядаў публікацый. Яны прыйшлі да высновы, што на сённяшні дзень «прапагандысцкая машына ў сацыяльных сетках» найхутчэй тэстуецца і яшчэ на поўную магутнасць не запушчаная. Эксперты перакананыя, што разуменне ступені і якасці «пранікнення дызынфармацыі і прапаганды… у беларускі сегмент сацыяльных сетак» дапаможа выбудаваць эфектыўнае супрацьдзеянне, «у тым ліку, сіламі самых актыўных карыстальнікаў сацсетак».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці