• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ілля Дабратвор аштрафаваны за ўдзел у акцыі 7 снежня, але ён рабіў матэрыялы для медыя

    Іллю Дабратвора аштрафавалі на 30 базавых велічынь за ўдзел у акцыі 7 снежня супраць аб'яднання з Расіяй.

    Суд Маскоўскага раёна Мінска аштрафаваў сябра Партыі БНФ Іллю Дабратвора за парушэнне арт. 23.34 КаАП Беларусі — «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

    Суд вырашыў, што Дабратвор удзельнічаў у акцыі. Сам Дабратвор сцвярджае, што рыхтаваў матэрыялы для інтэрнэт-сайтаў — belprauda.org і pyx.by.

    Сведкамі ў працэсе былі журналісты Васіль Сямашка І Вольга Быкоўская. Яны заявілі, што Ілля Дабратвор у акцыі не ўдзельнічаў, лозунгаў не выкрыкваў, Вольга Быкоўская пацвердзіла, што фотаздымкі з акцыі былі апублікаваныя на сайце Руху «За свабоду», таксама суду была прадастаўленая даведка, што Дабратвор супрацоўнічае з сайтам Руху і рыхтуе для іх матэрыялы. Але суд не прыняў да ўвагі гэтыя сведчанні.

    Што праўда, Ілля не пазначаў сябе на акцыі  журналістам. А гэта, нагадаем, са студзеня 2019 года патрабаванне беларускага заканадаўства.

    Закон абавязвае журналістаў браць з сабой дакумент, які сведчыць асобу, і службовае пасведчанне.  Акрамя таго, журналіст абавязаны мець ясна бачны адметны знак прадстаўніка СМІ. Гэта можа быць нарукаўная павязка, бэйдж ці камізэлька.

    Журналист на акции обязан иметь ясно видимый знак представителя СМИ, — закон

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці