• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» адзначыла 10-годдзе

    Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» (j4t.by) адзначыла сваё 10-годдзе 12 снежня 2019 года.

    Кампанія «За талерантнасць і ўзаемапавагу», з якой і вырасла «Журналісты за талерантнасць», упершыню была прэзентаваная падчас курсу маладых лідараў Беларускай асацыяцыі журналістаў у Варшаве ў снежні 2009 года.

    У фокусе праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць»  супрацьдзеянне стыгматызацыі і медыйная падтрымка прадстаўнікоў уразлівых групаў. У тым ліку журналістаў і іншых адмыслоўцаў медыйнай сферы.

    Дзейнасць ЖзТ традыцыйна ўключае ў сябе інфармацыйна-асветніцкі кірунак са Школамі талерантнасці для журналістаў і рэдактараў , публікацыяй параднікаў і брашураў па карэктным асвятленні ўразлівых групаў у масмедыя.

    Сярод іншых стратэгічных кірункаў ЖзТ – даследчыцкая дзейнасць з маніторынгамі СМІ на тэму асвятлення ўразлівых групаў і мовы варожасці ў масмедыя, падтрымка ахвяраў злачынстваў на глебе варожасці і супрацьдзеянне жорсткай мове варожасці ў СМІ, заахвочванне талерантнай і сацыяльна адказнай журналістыкі праз штогадовыя конкурсы для журналістаў і СМІ.

    Падчас юбілейнай імпрэзы 12 снежня былі ўганараваныя пераможцы конкурсу «Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі».

    Першае месца занялі Алеся Песенка і Вольга Шукайла (www.lady.tut.by) за серыю публікацыяў пра людзей з сіндромам Даўна.

    Другое месца заняла Аляксандра Савініч (www.citydog.by) з тэкстам «Боюсь заказывать продукты в «Евроопте», вдруг ошибусь, а потом тюрьма» пра тое, як жывуць, працуюць і аб чым мараць людзі з ментальнымі парушэннямі.

    Трэцяе месца сябры прафесійнага журы таксама аддалі Аляксандры Савініч (www.citydog.by) за артыкул «Я впервые увидела своего ребенка в женственном образе с накрашенными глазками». Гісторыя аб тым, як маці прыняла сваю трансгендарную дачку.

    Адмысловай граматай журы адзначыла журналістку аналітычнага парталу «Заўтра тваёй краіны» Таццяну Жарнасек за публікацыю «Как в Беларуси метадоном лечат от наркозависимости уже 10 лет» .

    Прэмія #stophate­by, якая ўручаецца СМІ за сацыяльна адказную пазіцыю і антыдыскрымінацыйны вектар працы, сёлета была прысуджаная рэдакцыі аналітычнага парталу «Заўтра тваёй краіны» (www.zautra.by). Пераможцу ў гэтай намінацыі абіраюць праз галасаванне НДА і грамадскія ініцыятывы, якія працуюць з разнастайнымі ўразлівымі групамі.

    #j4t10

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці