• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новая палітыка YouTube: якія відэа цяпер нельга публікаваць?

    Найбуйнейшы сусветны відэахостынг і сацыяльная сетка YouTube, які належыць Google, робіць больш жорсткімі патрабаванні да кантэнту карыстальнікаў, піша bbc.com. Цяпер мадэратары YouTube будуць выдаляць відэа, якія змяшчаюць «наўмысныя абразы» па пэўных прыкметах, у лік якіх уваходзіць расавая, гендэрная або сэксуальная прыналежнасць. Таксама відэахостынг не будзе дазваляць публікаваць матэрыялы, якія нясуць прыхаваную пагрозу гвалту.

    YouTube і раней выдаляў відэа, якія ўтрымлівалі відавочную пагрозу гвалту, высмейвалі каго-небудзь з‑за вонкавага выгляду, раскрывалі асабістую інфармацыю або заклікалі карыстальнікаў да абразаў таго ці іншага чалавека.

    Новыя правілы таксама забараняюць:

    • прыхаваную або адкрытую пагрозу гвалту. Напрыклад, такія намёкі, як «сцеражыся»;

    • імітацыю гвалту ў адносінах да чалавека;

    • наўмысныя абразы па прыкмеце расавай, гендэрнай або сэксуальнай прыналежнасці.

    Відэахостынг заявіў, што новыя правілы будуць тычыцца ўсіх, ад палітыкаў ды інфлюэнсераў да простых карыстальнікаў.

    Тыя, хто будзе парушаць гэтыя правілы, не змогуць зарабляць на рэкламе. Таксама іх відэа могуць быць выдаленыя, а акаўнты заблакаваныя.

    Аднак кіраўніцтва таксама заявіла, што ў гэтых правілах будуць і свае выключэнні. Яны будуць рабіцца для абразаў, якія выкарыстоўваюцца ў сатырычным кантэксце, стэндапе і ў музыцы.

    «Усе скаргі карыстальнікаў будуць разглядацца ў індывідуальным парадку, і кантэкст відэа будзе абавязкова брацца ў разлік, — запэўніў Бі-бі-сі прадстаўнік YouTube Ніл Моэн. — Аднак гэта не значыць, што можна будзе абразіць каго-небудзь, а потым сказаць: «Я ж пажартаваў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці