Папаўненне ў «экстрэмісцкім» спісе: выява Санта-Клауса са свастыкай і фільм Нехты пра Лукашэнку
Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
За месяц у ім дадаліся два новыя пункты.
Па-першае, суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкім фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» ад блогера Нехта.
Па-другое, забароненым стаў набор нацысцкіх карцінак з суполкі «УКантакце» GOOD NIGHT LEFT SIDE.
З апісання зразумела, што гэта суполка прарасійскіх неанацыстаў. Напрыклад, экстрэмісцкімі прызнаныя выява нацысцкай сімволікі з надпісам «Русь», выява славянскай дзяўчыны з нацысцкай сімволікай, карцінкі пра каўказцаў і прадстаўнікоў сярэднеазіяцкіх нацый.
Нарэшце, ёсць нават выява Санта-Клауса са свастыкай, які душыць чалавека з неславянскай знешнасцю. Карцінку суправаджае подпіс «табе падарункаў не будзе!!!».