Названы шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускай праваабарончай супольнасці — запрашаем на цырымонію
10 снежня беларускія праваабарончыя арганізацыі па традыцыі назавуць лаўрэатаў у трох намінацыях: “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”.
Цырымонія адбудзецца ў Дзень правоў чалавека на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” (вул.Ложынская, 16–404, метро ”Уручча”) а 15-гадзіне.
Беларуская праваабарончая супольнасць назвала намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў 2019 годзе.
У намінацыі «Праваабронца года» у спіс увайшлі:
Андрэй Завалей, кампанія памяці Мішы Пішчэўскага Справа Пі_;
Леанід Судаленка, Гомельскі цэнтр стратэгічнай цяжбы;
Васіль Завадскі, установа «ТаймАкт».
У намінацыі «Журналіст года» вылучаныя:
Сяргей Пятрухін, незалежны блогер;
Ганна Соўсь, «Радыё Свабода»;
Калектыў аўтараў спецпраекта TUT.BY «Если к вам пришли».
За званне лепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай года» будуць змагацца:
Кампанія «Вярнуць чалавека»;
Кампанія супраць пабудовы акамулятарнага завода ў Брэсце;
Цыкл мерапрыемстваў «Футбол для ўсіх».
У мінулыя гады:
Главред БелаПАН Ирина Левшина — лауреат Правозащитной премии
Лаўрэатка Праваабарончай прэміі 2017 года — журналістка Радыё «Свабода» Галіна Абакунчык ФОТАРЭПАРТАЖ
У Мінску названыя лаўрэаты прэміі беларускай праваабарончай супольнасці (ФОТА)
Сябры БАЖ уганараваныя праваабарончымі прэміямі